- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне... Болей »
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага... Болей »
Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя... Болей »
Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і... Болей »
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя.... Болей »
Фотаальбом прысвечаны жыццю і творчасці доктара філалагічных навук, паэта, літаратуразнаўца і перакладчыка Міколы Арочкі (1930–2013). Фотаздымкі з прыватных архіваў Марыі Арочка, Сяргея Чыгрына, Адама Мальдзіса, Міхася Скоблы, Алеся Бельскага, Віктара Шніпа, Анатоля Вераб’я, Сцяпана Лаўшука, Беларускага... Болей »
Чалавек адрозьніваецца ад іншых жывых істотаў тым, што можа ўспамінаць. Ва ўспамінах пісьменьніка спалучаюцца і споведзь, і запавет, і наказ. На Беларусі асобнай кнігай ужо былі апублікаваныя ўспаміны Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. “Пункціры жыцьця” – гэта першы маштабны подступ да “Доўгай дарогі…”.... Болей »
У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла... Болей »
Кнігу, якую вы, шаноўныя чытачы, трымаеце ў руках, напісалі тыя, хто добра ведаў, шчыра сябраваў і вучыўся ў выдатнага педагога, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча. Гэта кніга — светлая памяць пра чалавека, якога мы ведалі, якога часта прыгадваем сёння самымі... Болей »
Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921).... Болей »