- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў... Болей »
У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я.П.Тышкевіча (1814-1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей – багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго... Болей »
Што аб'ядноўвае гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя паняцці ў адным загалоўку? Яны факусіруюцца ў выдатнай асобс М. Ф. Ястрэбскага {1808-1874), ураджэнца Рэчыцкага павета, лаўрэата Дзямідаўскай прэміі, інжынера-будаўніка, аўтара першага ў Расіі курса практычнай механікі і разам э тым таленавітага літаратара.... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі... Болей »
У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Кніга падрыхтавана да 500-годдзя з дня нараджэння вялікага сына беларускага народа Ф. Скарыны. Яе аснову складаюць матэрыялы Скарынаўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Мінску ў 1986 г. Артыкулы прысвечаны самым розным аспектам жыцця і дзейнасці першадрукара, яго гістарычнай ролі ў развіцці беларускай культуры... Болей »
Антон Шукелойць – патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША. Ён – кіраўнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, яго ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва – пастава простая, дабразычлівая і разумная. На... Болей »
Дадзенае выданне - збор матэрыялаў міжнароднай навуковай каферэнцыі "Уладзімір Караткевіч у братніх культурах". Навукоўцы, паэты, пісьменнікі, літаратуразнаўцы, разважанні якіх прагучалі на канферэнцыі і апублікаваны ў зборніку, прадстаўлялі практычна ўвесь свет. У прыватнасці, Канаду, Нямеччыну, Беларусь... Болей »
Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча... Болей »