- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца... Болей »
Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай.... Болей »
Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра... Болей »
Кніга ўспамінаў а. Язэпа Гэрмановіча вяртае нас у сярэдзіну 20-га стагодзьдзя, часы змаганьня і палітычных рэпрэсіяў. Дае магчымасьць вачыма аўтара прасачыць, як вера ў Бога і любоў да Бацькаўшчыны дапамаглі перажыць тыя цяжкія часы.... Болей »
Успаміны "З тайгі пад Акропаль" Зыгмунта Мінейкі (1840-1925) , грамадскага дзеяча, інжынера, вайскоўца, навукоўца на беларускай мове друкуюцца ўпершыню. Яны адметныя тым, што адлюстроўваюць падзеі паўстання 1863-1864 гг., у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Аўтар праз свой уласны досвед вядзе гаворку... Болей »
У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў... Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца... Болей »
Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »
Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны... Болей »
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў.... Болей »