be

Быкаў Васіль

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

Быкаў Васіль. Выданьні

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
pdf

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Мэмуарная проза
Быкаў Васіль

Восьмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Васіль Быкаў, непажаданы за сваю чэснасьць і сумленнасьць... Болей »

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
epub pdf

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Апавяданні
Быкаў Васіль

Сёмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Задуму выдаць васьмітомны збор твораў меў яшчэ сам... Болей »

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
epub

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, раман
Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Абеліск" (1971 г.)... Болей »

Gdy witają się dusze

Gdy witają się dusze

Poezja i proza
Baradulin Ryhor, Bykau Wasil

Gdy witają się dusze to literacka korespondencja pomiędzy Ryhorem Baradulinem – jednym z najznakomitszych współczesnych poetów białoruskich, a Wasilem Bykauem – wybitnym pisarzem, legendą współczesnej literatury białoruskiej. To pełen nostalgii, goryczy i piękna zapis dialogu prowadzonego przez dwóch... Болей »

Бліндаж
epub pdf

Бліндаж

Аповесьці
Быкаў Васіль

Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” выдала творы Васіля Быкава, якія былі малавядомыя беларускаму чытачу. Некаторыя з замешчаных у кнізе “Бліндаж” раней друкаваліся на старонках “Дзяеслова”, некаторыя ўпершыню пабачылі свет у 1958 годзе на старонках перыядычных выданняў, а пасля не перавыдаваліся. Тэматыка... Болей »

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
epub

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці
Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Круглянскі мост" (1968... Болей »

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
epub

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці
Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У чацвёрты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Апошні баец" (1957... Болей »

Пункціры жыцьця
epub

Пункціры жыцьця

Далітаратурная біяграфія
Быкаў Васіль

Чалавек адрозьніваецца ад іншых жывых істотаў тым, што можа ўспамінаць. Ва ўспамінах пісьменьніка спалучаюцца і споведзь, і запавет, і наказ. На Беларусі асобнай кнігай ужо былі апублікаваныя ўспаміны Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. “Пункціры жыцьця” – гэта першы маштабны подступ да “Доўгай дарогі…”.... Болей »

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
epub

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесці
Быкаў Васіль

Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць»... Болей »

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
epub

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні
Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org