be

Хадановіч Андрэй

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.

Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".

Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

Хадановіч Андрэй. Выданьні

Абменьнік
mp3

Абменьнік

вершы і пераклады
Хадановіч Андрэй

Дзьмітры Дзьмітрыеў (гукарэжысэр аўдыёкнігі): У аўдыёальбом "Абменьнік" увайшлі трыццаць пяць твораў, якія начытаў Андрэй Хадановіч. Выдатныя вершы шасьці аўтараў: самога спадара Хадановіча, а таксама яго пераклады зь пяці іншых моваў. На мой погляд, кожны аўтар розны, але ўсе яны прасякнуты менавіта... Болей »

Święta Nowego Rocku
pdf

Święta Nowego Rocku


Chadanowicz Andrej

Na ogół życie dyktuje taką kolejność rzeczy: czytam wiersz, albo tom wierszy i zastanawiam się - jeśli sprawa nie dotyczy duchów umarłych - kim jest autor? Czy w ogóle chciałbym go poznać, ujrzeć, porozmawiać o poezji, seksie, podróżach, polityce, piłce nożnej, czy ja wiem jeszcze - no tak, co sądzi... Болей »

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі
pdf

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі


Хадановіч Андрэй

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову... Болей »

Лісты з-пад коўдры
pdf

Лісты з-пад коўдры

Вершы
Хадановіч Андрэй

"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ... Болей »

Старыя вершы
pdf

Старыя вершы


Хадановіч Андрэй

Нішто, здаецца, не выклікала столькі нараканьняў у нашай літаратуры, як адсутнасьць у ёй інтэлектуалізму. Беларускі пісьменьнік заўсёды адчуваў сябе “сенам на асфальце”, а таму асабліва “не вытыркаўся”, розуму не дэманстраваў. Калі й зьяўляўся хто “дасьведчаны”, то, па-першае, адразу залічваўся ў арыгіналы;... Болей »

Дэжа вю: перавыбранае
pdf

Дэжа вю: перавыбранае

Вершы з пяці кніг
Хадановіч Андрэй

Сам насам са швэдрам, што кінуты ў кут, сам насам са страчаным часам, сам насам з уласнай прысутнасцю тут, са столькім, што ўжо не сам насам, – знадворку, бо замак замкнуты стары, на пекную гледзячы зорку (знадворку адносна ўсяго, што ўнутры, – так блізка, што ўжо не знадворку), нарэшце стамлюся ад словаў... Болей »

Дзеяслоў 116
pdf

Дзеяслоў 116

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 111
pdf

Дзеяслоў 111

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 3 (175) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 3 (175) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным... Болей »

Літаратурная Беларусь 12 (160) 2019
pdf

Літаратурная Беларусь 12 (160) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Аднымі толькі аб’ектыўнымі прычынамі тлумачыць выцясненне мастацкай літаратуры з абсягу нашых зацікаўленняў не выпадае. Хоць чытанне і з’яўляецца заняткам для розуму, усётакі ў большай ступені яно, напэўна, — занятак для душы. Важнаю прыкметаю якога спрадвеку была даходлівасць, уцямнасць. Тая ўцямнасць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org