- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Харэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1967, Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.
Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
У 1986-1991 працаваў у Інстытуце "Белспэцпраектрэстаўрацыя", ў 1993 -- 2000 выкладаў у Віленскім пэдагагічным унівэрсітэце.
Як мастак аздобіў пару тузінаў кнігаў: "Стары гарадзенскі замак", "Песьня пра зубра", "Пан Блішчынскі", "Китайская каллигафия", уласную "Зьвяры-суайчыньнікі". Ілюстрваў творы Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Лесьмяна, Стаффа, Дудзіцкага, Гілевіча, Разавана, Аксак, Арлова (3 кнігі).
Ад 1991 году -- мастацкі рэдактар газэты "Наша Ніва". У 1992-1994 -- мастацкі рэдактар часопіса "Бярозка", дзе багата друкавалася ягоная графіка... Малюнкі й ілюстрацыі друкаваліся ў "Крыніцы", "Свабодзе", "Нашай Ніве", у розных выданьнях выдавецтва "Беларускай Энцыкляпэдыі. Для сэрыі "Нашыя славутыя землякі" зрабіў партрэты Канстанціна Астроскага, Казімера Семяновіча ды інш. Сотні палітычных карыкатураў і гумарыстычных малюнкаў у газэтах "Свабода", "Пагоня", "Наша Ніва", у тым ліку клясычныя "Ніякай падтрымкі хуньце!" (жнівень 1991), "Ня зломіш!" (травень 1995).
Суаўтар праектаў "Беларускі калегіюм", "Беларуская Атлянтыда", "Наша страва" ды інш. Уваходзіць у рэдакцыйную Раду праекта "пARTызан". Тэксты С. Харэўскага перакладаліся на венгерскую, польскую, літоўскую, нямецкую, расейскую, украінскую, чэшскую ды інш. мовы.
Цяпер выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня).
Крыніца: be-x-old.wikipedia.org
Што чакае кнігарню «ЛогвінаЎ»? У лютым гэты магічны пункт сталіцы адзначае пяцігадовы юбілей, а ў гэты час установу судзяць... Пра перспектывы кнігарні выказваецца яе заснавальнік і дырэктар Ігар Логвінаў. Новая галерэя ў Менску – аб’ём уражвае, гаспадароў не відаць... Таямніцу даследуе Сяргей Харэўскі.... Болей »
З якіх моваў перакладаюць беларусы сучасную літаратуру? Госць студыі - перакладчык Ганна Янкута сцвярджае, што нават з найбольш экзатычных і рэдкіх. Але перакладчыскіх школ у краіне пры гэтым няма. Чаму?; Трэцяя "Пластформа" набліжаецца і пашырае фармат: нягледзячы на адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі... Болей »
Дакументальныя спектаклі на беларускай тэатральнай сцэне – рэдкасць, а таму заўжды прыцягваюць увагу. Госць праграмы – рэжысёр дакументальнай інсцэнізацыі «Мабыць» Аляксандр Марчанка – апавядае, як і навошта ўзнік спектакль, жанр якога вызначаецца як «галасы вакол нашых пытанняў».www.belsat.eu... Болей »
Эксперты падсумоўваюць творчыя вынікі года, варожаць на свечцы, паперы і фасолі - хто ж стаў Персонай году 2014 у галіне мастацтва, тэатру і літаратуры? Якія трэды замацаваліся ў культурным жыцці беларусаў, і што было найважнейшымі культурнымі з'явамі? Напрыканцы - калядная неспадзяванка...www.belsat.eu... Болей »
«Не кожны гатовы пайсці пад арышт за сцяг. А за вышыванку не саджаюць, яна можа быць першым крокам да беларушчыны, толькі важна, каб гэты крок быў і сапраўды першым, а не адзіным». Мода на беларускасць – гэта этычна? Актуальна? Ці нас вяртаюць у першы акт «Тутэйшых» з крыху наіўным яшчэ Янкам Здольнікам?... Болей »
Ці кулінарныя кнігі – гэта літаратура? Як напісаць мемуары так, каб яны сталі бестсэлерам, а аўтар атрымаў прэмію? Чые ўспаміны варта прачытаць з ужо выдадзеных? Раіць госць студыі «Рэмаркі» гісторык Наталля Гардзіенка. Юры Зісер – пра планы галерэі TUT.BY, Сяргей Харэўскі - пра Менск Адама Глобуса і... Болей »
Госця праграмы – Дзіяна Даражок, загадчыца міжнароднага аддзелу Купалаўскага тэатру, – разважае разам з Аляксеем Стрэльнікавым пра Нацыянальную тэатральную прэмію. Хто атрымае ўзнагароду за найлепшую мужчынскую ролю – Глотаў, Харланчук ці Падаляка? Робім свае стаўкі! Сяргей Харэўскі распавядае пра майстэрства... Болей »
Кастрычнік – месяц нобэлеўскіх узнагародаў. І хоць амерыканцы наракаюць на еўрапеізацыю прэміі, эмоцыі яна будзіць па ўсім свеце. Юля Цімафеева звяртае ўвагу на геніяльную прарочасць Яна Максімюка, які пераклаў на беларускую мову раман Патрыка Мад’яно «Віла Журба» яшчэ ў 1990-х. Лістапад – гэта Дзяды.... Болей »
Праграма прысвячаецца тром формам творчасці – літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру, якія рэпрэзентуюць тры вядоўцы. Журналістка і літаратарка Святлана Адзінец выступае з аглядам новых кніг беларускіх і замежных аўтараў, падаючы спектр ацэнак літаратурных крытыкаў, а меркаванні выдаўцоў і гандляроў... Болей »
Праграма прысвячаецца тром формам творчасці – літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру, якія рэпрэзентуюць тры вядоўцы. Журналістка і літаратарка Святлана Адзінец выступае з аглядам новых кніг беларускіх і замежных аўтараў, падаючы спектр ацэнак літаратурных крытыкаў, а меркаванні выдаўцоў і гандляроў... Болей »