be

Цвірка Кастусь

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з'яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта "Беларускі Кнігазбор".

Цвірка Кастусь. Выданьні

Зялёная дуброва
epub pdf

Зялёная дуброва

Кніга паэзіі
Цвірка Кастусь

У Кастуся Цвіркі, прадстаўніка сярэдняга, так званага «філалагічнага», пакалення, нямала творчых удач. Сведчанне таму — і гэтая кніга, у якую аўтар, вядомы не толькі як паэт, але і літаратуразнавец, і фалькларыст, уключыў усё лепшае, створанае ім. Гістарычнае мінулае беларускага народа, зямля нашых продкаў... Болей »

Той курган векавечны...
epub pdf

Той курган векавечны...

Сцяжыны вандровак
Цвірка Кастусь

У кнігу ўвайшлі дарожныя нарысы Кастуся Цвіркі пра мясціны, звязаныя з імёнамі Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Купалы, а таксама пра паездку ў Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, дзе ў 1944 годзе загінуў грузінскі паэт Мірза Гелавані.... Болей »

Хат вячысты дар
pdf

Хат вячысты дар

Вершы і паэма
Цвірка Кастусь

Новую кнігу Кастуся Цвіркі склалі творы пра пачэсную працу хлебароба, пра адносіны да нашай неацэннай спадчыны – зямлі. У вершах і паэме “Хат вячысты дар”, у аснову якой пакладзена фальклорная экспедыцыя, узнімаюцца праблемы нашага жыцця.... Болей »

Рэха дарог
pdf

Рэха дарог

вершы
Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй... Болей »

Сцежка дадому
epub pdf

Сцежка дадому

вершы
Цвірка Кастусь

Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.)... Болей »

Слова пра Сыракомлю
epub pdf

Слова пра Сыракомлю

Быт і культура беларусаў у творчасці «вясковага лірніка»
Цвірка Кастусь

У кнізе даецца навуковае асэнсаванне і ацэнка ўсёй этнаграфічнай спадчыны аднаго з пайбольш яркіх прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі дарэвалюцыйнага перыяду, вядомага польска-беларускага паэта XIX ст. Ул. Сыракомлі.... Болей »

Каласы
epub pdf

Каласы

вершы
Цвірка Кастусь

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.... Болей »

Дарога ў сто год
epub pdf

Дарога ў сто год

Нарыс
Цвірка Кастусь

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам... Болей »

Чарназём
pdf

Чарназём

Вершы
Цвірка Кастусь

Гэта кніга пра бацькоўскі край, пра род ную зямлю, пра чалавека, які жыве і працуе ў імя самага светлага на зямлі — міру, друж бы, любві. У вершах раскрываецца ўнутраны свет героя, выказваюцца думкі і пачуцці на шага сучасніка.... Болей »

Такія сэрцы ў нас
pdf

Такія сэрцы ў нас

вершы
Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва, Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў сярэднюго школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У студэнцкія гады К. Цвірка актыўна выступае на старонках рэспубліканскага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org