be

Дайнека Леанід

Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Памёр Леанід Дайнека 21 жніўня 2019 году.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

Дайнека Леанід. Выданьні

Меч князя Вячкі
pdf

Меч князя Вячкі

Раман
Дайнека Леанід

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх... Болей »

Вечнае імгненне
pdf epub

Вечнае імгненне

Вершы
Дайнека Леанід

У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва... Болей »

Футбол на замініраваным полі
pdf epub

Футбол на замініраваным полі

Раман
Дайнека Леанід

Героі новага рамана пісьменніка — нашы сучаснікі, якія жывуць у вялікім горадзе, працуюць, вучацца, гадуюць дзяцей змагаюцца за сваё каханне. У імклівым рытме сённяшняга жыцця ім цяжка спыніцца, азірнуцца, успомніць пра свае карані, што губляюцца ў далечы стагоддзяў. Але прыходзіць мінута роздуму, і... Болей »

Запомнім сябе маладымі
pdf epub

Запомнім сябе маладымі

Раман
Дайнека Леанід

Над начной вёскай грымела навальніца. Моцны ўсходні вецер гнаў чорна-сінія хмары на Чмялі. Вось на паўнеба жыхнула маланка. Нібы нехта шырока ўзмахнуў цяжкой чырвонай сякерай. Галіністае вогненнае дрэва з грукатам і бляскам упала на зямлю, на хаты, на мокрыя саламяныя стрэхі. Зялёнае святло на колькі... Болей »

Мая вясна саракавая
pdf

Мая вясна саракавая

Вершы
Дайнека Леанід

Лірычны герой новай кнігі вершаў Леаніда Дайнекі жыве складанымі праблемамі нашага часу. Любоў да сонечных сцяжынак маленства, жаданне штодзённа чытаць несмяротны летапіс прыроды спалучаюцца ў ягоным сэрцы з любоўю да імклівых рытмаў сучаснага горада, жыхаром якога ён стаў.... Болей »

Людзі і маланкі
pdf epub

Людзі і маланкі

Раман
Дайнека Леанід

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.... Болей »

Начныя тэлеграмы
pdf

Начныя тэлеграмы

Вершы і паэмы
Дайнека Леанід

У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які... Болей »

Бераг чакання
pdf

Бераг чакання

вершы
Дайнека Леанід

«Бераг чакання» — другая паэтычная кніга Леаніда Дайнекі. У яе ўключаны вершы аб працоўных буднях нашага сучасніка, аб шчырай любві да Радзімы, да роднай зямлі.... Болей »

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае... Болей »

Літаратурная Беларусь 1 (101) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (101) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org