Смак жыцця

Вершы, апавяданні

Анішэўская Алена


tłumaczenia — пераклады

З „Вясёлых смуткаў” Тадэуша Катарбінскага
(выбар і пераклад)

— Глядзі, як мучуся, — скрэндзілаЕва да Адама, —
Каб звіць з лісця для нас абаіх адзенне.
Той жа гультай ляжаў, злажыўшы рукі,
Ажно прыдумаў ёй іголку ў задуменні.

*
Такая цішыня... тут затрымаўся часна адпачынак.
Нічога не змяняецца, плыве вялікі воблак сіні.
Спакой, вястун неіснавання,
Застыў маўкліва ў шкляным павуцінні.

*
Калі ў хаце радасць — весяліся,а калі госцем смутак —
Шукай ў сваім нутры вясёлкавай крыніцы!
Няхай весялосць над журботаю пануе,
Быццам святло ад сонца над цямніцай.

*
Не працягвай рук па вялікае, мой чалавечак.
Сягай па тое, што табе магчыма.
„Разумным быць” — высокія ўзлёты.
Хопіць, калі пазбудзешся дурноты.

*
Для тых, што скардзяцца на часу недахоп,
Магу я з вопыту свайго метад прывесці:
Да ўсіх сваіх заданняў і клапот
Дадай яшчэ адно — і час знойдзецца дзесьці.

*
Як сабе хочаш, абстракты улічай,
Канкрэтаў сцеражыся! Бывае з імі дрэнна...
Адзін і адзін — быццам заўсёды два,
Адзін ды адна?.. Выходзіць: тры! — несумненна.

*
Прыйшла пара ўжо на старэчу,
Ў пасцель ўтуляецца усё часцей-часцей,
Што дзеецца вакол яго на свеце —
Яму ўжо з кожным днём усё раўней-раўней.

*
Аслеп Пятро, аглух ўжо Павел. Ці можаштут акрэсліць,
Каму з іх лепшы лёс дастаўся?..
Здаецца, лепш таму, што ў старасці не бачыцьмін варожых,
А мо таму, хто не пачуе слоў крыўдных,непрыгожых...

*
Смейся ў кампаніі, цярпі ў адзіноце,
Калі ў грудзі нажом няшчасце ўлезе,
Нясі сваю бяду самотна,
Быццам заяц, падстрэлены ў лесе.

*
Сярод галоў разумных з’явілася патрэба,
Каб пекла замяніць у неба.
Аднак жа хутка ахвота тая аслабла,
Таму што гэтай працай заняліся д’яблы.

Віслава Шымборска

Здзіўленне

Чаму ў занадта адной асобе?
Гэтай, а не іншай. І што тут раблю?
У дзень што ёсць аўторкам? У доме не гняздзе?
У скуры не ў лусцы? З тварам не лісцем?

Чаму толькі раз асабіста?
Іменна на зямлі? Пры малой зорцы?
Пасля доўгай непрысутнасці?
За ўсе часы і ўсе водарасці?
Якраз цяпер? Да крыві і косці?
Сама ў сабе з сабою? Чаму
не побач, ані сто міль адсюль,
не ўчора, ані сто гадоў таму
сяджу і гляджу ў цёмны кут
— таксама як з паднятым уверх ілбом
глядзіць бурклівае, што завецца псом.



Віслава Шымборска

Схіл веку

Меў быць лепшы ад мінулага наш ХХ век.
Даказаць гэтага ўжо не паспее,
гады ў яго палічаныя,
крок хісткі,
дыханне кароткае.

Ужо надта многа здарылася,
што здарыцца не павінна,
а тое, што мела надысці,
не надышло.

Мела набліжацца к вясне
і шчасцю, між іншым.

Страх меў пакінуць горы і даліны.
Праўда хутчэй ад хлусні
мела дабягаць да мэты.

Некалькі няшчасцяў мела
не здарыцца ўжо.
Напрыклад вайна
і голад і гэтак далей.

У пашане мела быць
безабароннасць безабаронных
даверанасць і тым падобнае.

Хто хацеў цешыцца светам
той стаў перад невыканальным заданнем.
Дурнота не смешная.
Мудрасць не вясёлая.

Надзея
гэта ўжо не тая маладая дзяўчына
et cetera, на жаль.

Бог меў урэшце паверыць у чалавека
добрага і моцнага,
але добры і моцны
гэта ўсё яшчэ дзве асобы.

Як жыць — спытаў мяне нехта ў лісце,
каму я хацела паставіць такое самае пытанне.
Ізноў так як заўсёды
што вышэй згадана
няма пытанняў пільнейшых
ад пытанняў наіўных.



Анна Каменьска

Смерць дрэва

Сарваўся ўраган. Узляцела дрэва
вялікім начным птахам.
Крылом за неба зачапіла,
звалілася. Лежачы яшчэ шумела.
Як цяжка было дрэву
закаранеламу ў зямлі глыбока
вырвацца і дасягнуць зорак ілбом.
Спалоханае, кожным лістком
траслося і ў ляку біла паветра.
Сціснутай далонню карэння ўдарыла
у непрыкметны бераг пекла.
Памерла не зразу.
Павольна стылі сокі дрэва,
дранцвелі галіны і слаі
пад музыку ўсіх дажджоў.
Умірала доўга,
Пакуль заціхла на вякі.