Лыч Леанід, Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы

Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы

Лыч Леанід

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Грамадзтва

Copyright © 2015 by Лыч Л.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у 1995 г. рэферэндуму, згодна з якім насуперак сусветнай практыцы краін з адным тытульным народам статус другой дзяржаўнай мовы надалі ў Беларусі і рускай мове. Пры падтрымцы дзяржаўнага чыноўніцкага апарату яна трывала ўсталявалася ва ўсіх сферах афіцыйнага жыцця, зрабіўшы лішняй, непатрэбнай для яго беларускую мову. Яшчэ ніколі беларусы не былі так масава адарванымі ад роднай мовы, як сёння, што немінуча вядзе іх да нацыянальнай катастрофы. Сваю кнігу прысвячаю тым, каго глыбока непакоіць трагічны лёс беларускай мовы, будучыня роднай Бацькаўшчыны, хто гатоў дзеля яе выратавання ад этнічнага вымірання ісці на любыя выпрабаванні

Беларускія аўтары: Лыч Леанід

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле