- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анхела Эспіноса (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах).
У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на месяц. Там пазнаёмілася з маладымі людзьмі з розных краінаў свету (ў тым ліку з беларусамі), што змяніла ейнае жыццё назаўжды.
Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу (спецыяльнасць – фартэпіян). Скончыла Славянскую Філалогію у Гранадскім універсітэце ў 2015 г. Анхела цяпер магістрантка на кафедры Беларускай Філалогіі Варшаўскага Універсітэту.
Лаўрэатка журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011 г.), фіналістка паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. Ейныя вершы друкаваліся ў часопісе “Маладосць” і ў блогу аўтаркі, “Іншаземка, якая піша па-беларуску”.
Беларускамоўная літаратарка і даследчыца з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс у рамках праекту «Кнігі бяз літар» дзеліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад апошніх падзеяў у Беларусі і ў жыцці блізкіх ёй беларусаў, чытае вершы пра рэвалюцыю, каханне і жыццё. Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993... Болей »
Беларускамоўная паэтка з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс чытае "Прысвячэнне беларускаму народу". Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала... Болей »