be

Галіяфы

Галіяфы. Выданьні

Палімпсэст
pdf epub

Палімпсэст

Раман
Аркуш Алесь

«Палімпсэст» — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменніка патрапілі ў «бурштын» творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё. «Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы... Болей »

Праспект Незалежнасці

Праспект Незалежнасці


Шунейка Яўген

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990-2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў эўрапейскім мастацтве.... Болей »

Сечка
pdf epub

Сечка


Федарэнка Андрэй

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць... Болей »

Страчаны лёс 30zł

Страчаны лёс


Кертэс Імрэ

Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца... Болей »

Сузор’е вокнаў
pdf

Сузор’е вокнаў

Кніга паэзіі
Южык Міхась

Кніга “Сузор’е вокнаў” — спроба аўтара ў жанры лірычнай паэзіі, яго светапогляд, выяўлены ў вершах, напісаных цягам апошніх гадоў. У зборніку таксама змешчаны пераклады твораў Эдгара По (“Крумкач”), Івана Буніна і Барыса Пастарнака.... Болей »

Уязная віза

Уязная віза


Герус Барыс

Раман польска-ізраільскага пісьменніка і перакладчыка, уладальніка Ганаровай адзнакі ўрада Польшчы Барыса Геруса дазваляе наноў пабачыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю Ўсходняй Еўропы. Перадусім твор можна ахарактарызаваць як сагу пра Адэсу. Аўтар прапаноўвае літаратурны кактэйль з грымучай сумесі, куды... Болей »

Шал

Шал

Тэксты
Станкевіч Юры

У зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць... Болей »

ReRa
pdf

ReRa

Вершы
Сямашка Віктар

У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў «ReRa». Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра — гэта беларускае дыялектнае слоўца, якое абазначае неахайнага чалавека.... Болей »

Пішчавыя лішкі

Пішчавыя лішкі

вершы
Пшанічны Ярыла

Паэзія Ярылы Пшанічнага важная для культур-най прасторы Беларусі. Менавіта ягоныя вершы сцвердзілі ў 90-я гады, што такая нацыянальная з’ява як “трасянка” мае права на літаратурнае жыццё. Кніга насычная гумарам і прыгожымі падтэкстаіуіі.... Болей »

Шоргат жукоў

Шоргат жукоў

тэксты
Вішнёў Зміцер

У новую кнігу Змітра Вішнсва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія нскалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты». «Шоргат жукоў» — гэта чарговая спроба аўтра ўпрыгожыць навакольную прастору.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org