be
pdf

Эўрапейскі Саюз: што гэта такое?

кароткі інфарматар

Зборнік дае магчымасьць зацікаўленаму чытачу скласьці свае ўласныя ўяўленьні пра галоўную палітычную і эканамічную сілу на нашым кантынэньце -- Эўрапейскім Зьвязе. Асьветленыя такія тэмы, як гісторыя Эўрапейскага Зьвязу, праўны падмурак ЭЗ, палітычны і эканамічны лад ЭЗ, асноўныя сфэры агульнай палітыкі ЭЗ, выгада далучэньня да ЭЗ на прыкладзе новых чальчоў, пашырэньне ЭЗ на краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, таксама даецца сьціслы агляд дачыненьняў ЭЗ і Беларусі. З усіх дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Беларусь да гэтага часу найменш акцэнтавала эўрапейскі вэктар у сваёй замежнай палітыцы. Безумоўна, гэта можна вытлумачыць унутрыпалітычным чыньнікам. Аднак немалую ролю ў такім разьвіцьці падзеяў адыграла і тое, што пэўны час адносіны зь Беларусьсю ўспрымаліся краінамі ЭЗ амаль выключна ў больш шырокім кантэксьце дачыненьняў з Расеяй. Але варта падкрэсьліць, што ў Беларусі сёньня самы вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ды збліжэньня зь ЭЗ, паколькі яе дачыненьні з Эўропай знаходзяцца цяпер у вялікім мінусе. Разьвіцьцё сувязей Беларусі зь Эўразьвязам мае ўсе шансы быць плённым і імклівым – пры ўмове адпаведных унутрыпалітычных і эканамічных зьменаў у краіне ды наяўнасьці добра акрэсьленага эўрапейскага выбару для нашай краіны.

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Шуманаўскае таварыства, Полскі фонд імя Рабера Шумана
  • Месца выхаду: Менск - Варшава
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Лялькоў Ігар
  • Выдавец: Беларускае Шуманаўскае таварыства, Полскі фонд імя Рабера Шумана
  • Катэгорыя: Эканоміка, Мэтадычная літаратура, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1306
  • Дадатковая даведка: --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org