be
pdf

Ніва 2008/02 (2696)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Дзецям добра. Яны заўсёды рады святу. Ці гэта провады старога года, ці сустрэча новага, ці адзначэнне старога-новага, ці Каляды... Усё адно. Яны знойдуць чым пацешыцца, пакуль дарослыя заліваюць свае праблемы горкай вадкасцю і, уставіўшыся налітымі бельмамі ў экран тэлевізара, стараюцца пракаментаваць выступы яшчэ цвярозых першых асоб дзяржавы ды ў дадатак звязаць з гэтымі выступамі сваё і сваіх дзяцей будучае, зусім пры гэтым не жадаючы ўспамінаць, што так ужо неаднойчы было. У мінулым годзе было, у пазамінулым..., і гэтак далей. Толькі чамусьці праблемы не вырашаюцца. Хіба таму, што спадзяёмся на некага, а не на сябе. Вось і атрымліваецца, што рана ці позна сітуацыю прыйдзецца папраўляць нашым дзецям. На іх толькі надзея і застаецца. Увогуле, дзеці самае лепшае, што ў нас атрымліваецца. Яны і прыгожыя, і не п’юць ды не кураць, не скандаляць, ды яшчэ і конкурсы песень Еўрабачання выйграюць. А вось тое, што мы робім рукамі, неяк не так добра атрымліваецца. Я не маю на ўвазе галасавання на выбарах, бо там мы працуем галавой, а рукамі працуюць іншыя. Таму мы не асабліва спадзяёмся на тыя выбары і схільныя верыць, што сітуацыю можа змяніць проста нейкі каляндарны год. Або нашы дзеці памяняюць яе на лепшую некалі потым (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-01-13
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org