Бохан Юры

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1966 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юры Бохан. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Нікалаеў Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Нікалаеў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Шалькевіч В. Ф., Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

Шалькевіч В. Ф.

Гэты кніга паўстала ў выніку выкладчыцкай працы яе аўтара на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў працэсе чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў па курсу гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Пры стварэнні гэтага першага ў гісторыі нашай культуры навучальнага дапаможніка аўтар часцей за ўсё апіраўся на працы беларускіх даследчыкаў гісторыі грамадскай думкі — А.А. Біралы, Э.К. Дарашэвіча, У.М. К... Więcej »


Штайнер Юрг, Еўрапейскія дэмакратыі

Еўрапейскія дэмакратыі

Штайнер Юрг

Кніга "Еўрапейскія дэмакратыі", напісаная еўрапейцам для амерыканскіх студэнтаў, узнікла ў выніку шматгадовага выкладання не толькі ў амерыканскіх, але і ў еўрапейскіх універсітэтах. Першае выданне канцэнтравала ўвагу на Заходняй Еўропе. Другое выданне рыхтавалася ў драматычныя месяцы краху камунізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Цяпер, калі я рыхтую гэтае, трэцяе выданне, граніцы адкрыліся па.ўсёй Еўропе. Савет еўрапейскіх даследава... Więcej »


Бэрдшоў Джон, Эканоміка, Частка 2

Эканоміка

Дапаможнік

Бэрдшоў Джон

Прапанаваная кніга ёсць навучальны дапаможнік для студэнтаў, першая частка якога (Уводзіны. Мікраэканоміка) выйшла ў 1996 годзе. Другая частка прысвечана макраэканоміцы і разам з першай складае адзіны корпус эканамічнай навукі. Фундаментальнасць і структурная зладжанасць пададзенага матэрыялу пры нязменнай глыбіні аналізу і даступнасці выкладу робяць кнігу каштоўнай крыніцай спазнання надзейных праблемаў эканомікі для ўсіх зацікаўленых ... Więcej »


Бэрдшоў Джон, Эканоміка, Частка 1

Эканоміка

Дапаможнік для студэнтаў

Бэрдшоў Джон

Як шмат можа здарыцца за кароткі час! За тры гады пасля другога выдання кнігі мы былі сведкамі распаду СССР і крушэння камуністыч-ных рэжымаў амаль ва ўсёй Усходняй Еўропе. Тым не менш гэта не час, каб адчуваць самазадаволенасць за нашу эканамічную сістэму. Дома мы па-ранейшаму сутыкаемся з праблемамі беспрацоўя, інфляцыі і адсутна-сці эканамічнага росту, а за акіянам пагрозы жабрацтва і голаду паўста-юць перад многімі народамі. Цяпер, ... Więcej »


Эйчысан Джын, Гаваркія істоты

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку

Эйчысан Джын

Некалькі гадоў таму я вяла вячэрні курс пад назвай «Псіхалінгвістыка» і была вельмі здзіўлена водгукам, які ён выклікаў. Прыйшла вял ікая група зацікаўленых, разумных людзей, у многіх з іх былі сур'ёзныя падставы вывучаць гэты прадмет. Там былі лагапеды, настаўнікі пачатковых школ, рэкламны агент, бібліятэкар, псіхолаг па адукацыі — і гэта малая частка прафесій тых людзей, з якімі я сустракалася пры вядзенні курса. Там былі і бацькі, як... Więcej »


Лоўзі Джон, Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Лоўзі Джон

Гэта кніга ўяўляе сабой гістарычны нарыс развіцця поглядаў на метадалогію навукі. У асноўным разглядаюцца погляды, што сфарміраваліся ў перыяд да 1940 г. Не ставілася задачы выкласці ўвесь спектр сучасных падыходаў да філасофіі навукі. Мая мэта — гэта, хутчэй, апісанне, чым крытыка, таму я паспрабаваў устрымацца ад выказвання ўласных меркаванняў адносна дасягненняў вялікіх філосафаў навукі. Спадзяюся, што гэта кніга будзе ўяўляць цікава... Więcej »


Лардэйрэ Гі, Канстытуцыі і сістэмы выбараў

Канстытуцыі і сістэмы выбараў

што кажа гістарычны вопыт

Лардэйрэ Гі

Стварэнне новых структур улады — адна з найбольш складаных праблем, якія паўстаюць перад дзяржаўнымі дзеячамі пад час дэмакратычных пераўтварэнняў. Сапраўды, развіццё краіны шмат у чым будзе вызначацца якасцямі створаных інстытутаў улады. Краіны, якія сталіся гістарычнай радзімай сучаснай дэмакратыі, зведалі гэта на сабе з самага пачатку. Англія і Злучаныя Штаты здолелі набыць добрую Канстытуцыю з першай спробы. Англічане «адкрылі» парл... Więcej »


Кантакты і дыялогі, 9-2002

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

9-2002

Набліжаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У сувязі з гэтым я рашыў паглядзець (як гэта раней зрабіў у дачыненні да Янкі Купалы), што ведаюць пра яго на маёй «другой радзіме». Скажу шчыра: атрымалася небагата, паасобныя факты мала звязаны паміж сабой. Але ж яны пераважна невядомы беларускім бібліёграфам. Ды і, сабраныя разам, яны дазваляюць сцвердзіць, што Коласа ў Рэспубліцы Саха (Якуція) ведаюц... Więcej »


Кантакты і дыялогі, 1-2001

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

1-2001

Дваццаць першае стагоддзе, на парозе якога мы стаім і на затуманеную даль якога паглядаем з трывогай, змушае нас азірнуцца на пройдзенае стагоддзе, каб адказаць сабе на пытанне: у якім кірунку мы рухаемся як нацыя — да самасцвярджэння і ўмацавання ці да самаліквідацыі? Пытанне гэтае кардынальна важнае, бо ад адказу на яго залежыць стан нашага духу, нашае самаадчуванне як удзельнікаў дзяржаўнага будаўніцтва. Пытанні пра кірунак развіцця ... Więcej »


Кантакты і дыялогі, 7-8-1998

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

7-8-1998

Паважаныя Калегі! 27 жніўня - 3 верасня адбудзецца важная падзея ў навуковым жыцці: у Кракаве пройдзе XII Міжнародны з 'езд славістаў, у якім прыме ўдзел і вялікая дэлегацыя беларускіх вучоных. У сувязі з гэтым чарговы нумар "Кантактаў і дыялогаў" мы прысвячаем славістычнай праблематыцы: друкуем тэксты дакладаў Алены Ніякоўскай, Галіны Тварановіч і Захара Шыбекі, артыкул Уладзіміра Мархеля, які таксама з'яўляецца ўдзельнікам з'езда. Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [3675-3965]   Następna   Ostatnia