be
pdf

Беларускі праваслаўны службоўнік

Малітвы падзякі Дзякую Цябе, Госпадзі Божа мой, што Ты не адпрэчыў мяне, грэшніка, але удастоіў мяне прылучыцца Сьвятынь Тваіх. Дзякую Цябе, што мяне нявартага Ты удастоіў прычасьціцца усячыстых Тваіх і нябесных Дароў. Але, Уладар Чалавекалюбчы, дзеля нас памершы і уваскросшы і падараваўшы нам гэтыя страшныя і жыватворчыя Твае таемніцы на дабрадзейства і асьвячэньне душаў і целаў нашых, зрабі каб яны былі і мне на вылячэньне душы і целы, на перамогу усякага ворага, на асьвету вачэй сэрца майго, на мір душэўных маіх сіл, у веру цвёрдую, на любоў некрывадушную, на напаўненьня мудрасьцю, на прытрымліваньне запаведзяў Тваіх, у множаньне боскай Тваёй дабрыні і набыцьцё Твайго Царства. Каб захоўваліся імі ў асьвячэньні Тваім, я заўсёды памятаў міласьць Тваю і жыл ужо не дзеля сябе, але дзеля Цябе, нашага Уладары і Дабрадзея. І такім чынам сыйдучы з тутэйшага жыцьця ў надзеі на жыцьцё вечнае, дасягнуў я месца вечнага супакою, дзе няспынны голас сьвяткуючых і бясконцая асалода глядзячых на невымоўную прыгажосьць твару Твайго. Бо Ты праўдзівая мэта імкненьня і незвычайная радасьць любячых Цябе, Хрыста Бога нашага, і Цябе асьпявае усё тварэньне ва усі стагодзьдзя. Амін.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Складзена сьвятаром Сяржуком Горбікам; Біблійныя тэксты пададзены згодна перакладу Спадара Васіля Сёмухі дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org