be
pdf

Ніва 2008/17 (2711)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вялікдзень успамінаецца мне як самае светлае свята майго дзяцінства. Новы год быў вельмі вясёлым і з падарункамі. Яго таксама моцна любілі і чакалі. Але Вялікдзень быў нечым іншым. Яшчэ ў такім маленстве, калі савецкае дзіця не вельмі адрознівала, чым розняцца рэлігійныя і дзяржаўныя святы, Вялікдзень заварожваў і выбухам вясны, і ганарлівай таямнічасцю, і светласцю людскіх настрояў. Было вельмі нязвыкла глядзець як дарослыя людзі цалуюць адзін аднаго з неіснуючай у другія дні шчырасцю і пажаданнем бліжняму дабра ды шчасця. Мы тады нічога не ведалі пра той агонь, які сам запальваецца ў гэты дзень з Нябеснай Ласкі і доўга мае якасць не абпальваць чалавека, паказваючы Божы цуд. Не ведалі і пра слёзы на абразах, і пра іншыя невытлумачаныя навукай з’явы. Нас у школе вучылі, што папы дзеля сваёй выгады дураць людзей і будучыня чалавецтва за атэізмам. А каб нам тая навука лепш у галаву даходзіла, завуч школы дзяжурыў ля царквы і перапісваў вучняў, якія прыходзяць на Усяночную службу. Пасля іх учынак, які не стасуецца з „ганаровым” званнем піянера або камсамольца, доўга разглядалі на школьных сходах ды лінейках. Выстаўлялі тых вучняў як ворагаў „перадавой” савецкай сістэмы і падымалі насмех, як дурняў, якія яшчэ вераць у Бога. Падчас Вялікага посту ў школе штотыдзень ладзілі танцы і дазвалялі танцаваць нашмат пазней, чым у іншы час. А дырэктары школ пісалі ў раённыя аддзелы адукацыі (...) (В. Сазонаў, Чырвонае яйка, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-04-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org