be
pdf

Белы гарлачык

Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіцыйна кніжка складаецца з трох частак. У першай акварэльнымі фарбамі пастэльных таноў выканала мастачка эцюд сьвету сваіх пачуцьцяў. Тут інтанацыі пераважнай большасьці вершаў журботныя і песімістычныя. Гэта чуйнае рэха жаночых расчараваньняў, страта колішніх спадзяваньняў… Відавочны лейтматыў зборніка – сумная рэфлексія пра кволасьць чалавечых адносінаў, інтуітыўнае прадчуваньне блізкай зімы каханьня. Менавіта гэты мінорны настрой агучвае радкі самотнай музыкай жалейкі, ахутвае тонкай лірычнай меланхоліяй… (Лада Алейнік, Дзеяслоў)

Беларускія аўтары:
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Серыя заснавана ў 1990 годзе. Кніжка сорак сёмая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Тварановіч Галіна
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
  • ISBN: 83-88097-52-0
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2004 by Eugenia Martyniuk
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 8938
  • Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej: Zakładu Energetycznego S.A. w Białymstoku; APTEKA Aleksego Syczewskiego, Bielsk Podlaski; Przedsiębiorstwa Drogowo-Mostowego MAKSBUD Spółka z o.o. Bielsk Podlaski
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org