Беларусізацыя. 1920-я гады

Беларусізацыя. 1920-я гады

Дакументы і матэрыялы

З’яўляючыся прыкметнай з’явавай грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі 1920-х гадоў, беларусізацыя выступала адначасова і як афіцыйная партыйная, і як дзяржаўная палітыка. Дакументы і матэрыялы, якія падаюцца ў зборніку, паказваюць сутнасць, накірункі, змест, шляхі распрацоўкі, формы і метады ажыццяўлення, а таксама супярэчнасці, паглыбленне якіх прывяло да яе згортвання. Для навуковых работнікаў выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто ц... Болей »


Памяць, Кобрынскі раён

Памяць

Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна

Кніга асвятляе багатую гісторыю Кобрыншчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых людзей, якія праславілі гэты край сваёй баявой, працоўнай і творчай дзейнасцю. Значная частка хронікі прысвечана перыяду Вяліка... Болей »


Абдзіраловіч Ігнат, Адвечным шляхам

Адвечным шляхам

Даследзіны беларускага сьветапогляду

Абдзіраловіч Ігнат

Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. Болей »


Адамушка Уладзімір, Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі

Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі

Адамушка Уладзімір

Гэтае выданне – першая спроба ў беларускай гістарыяграфіі паказаць поўную, аб’ектыўную і цэласную карціну палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў на Беларусі. У кнізе шырока выкарыстаны і ўпершыню прапануюцца чытачу невядомыя раней архіўныя дакументы, у тым ліку і з архіваў КДБ, па праблеме палітычных рэпрэсій. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Академик Г.Ф. Мирчинк

Академик Г.Ф. Мирчинк

Знаток истории Земли

У кнігу ўвайшлі ўспаміны блізкіх, вучняў і калег, дакументы з асабістага архіва сям’і выдатнага геолага Георгія Фёдаравіча Мірчынка (1889-1942). Прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра ўклад Г.Ф.Мірчынка ў развіццё навукі, дадзена прадстаўленне пра яго, як пра асобу. Разлічана на шырокае кола чытачоў Болей »


Брэгер Герман, Хацюхова

Хацюхова

Гісторыя невялікага паселішча

Брэгер Герман

Гэтая кніга распавядае пра гісторыю аднаго з шматлікіх паселішчаў Беларусі – вёскі Хацюхова Крупскага раёна Мінскай вобласці – ад сярэдзіны ХV ст. да 1918 г. Шматбакова асветлена жыццё ўладальнікаў вёскі і яе насельнікаў, сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і культурны стан паселішча на розных гістарычных этапах. Выданне разлічана на гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, крыніцазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. Болей »


Белямук Міхась, Свайго лёсу не мінеш

Свайго лёсу не мінеш

Белямук Міхась

Гэтая кніга – жыццяпіс вядомага ў замежжы дзеяча беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння Мхася Паўлавіча Белемука, аўтара шматлікіх гістарычных артыкулаў, ганаровага сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Доўгі шлях Міхася Белемука, ад глухога кутка Берасцейшчыны ў Беларусі да гораду Кліўленду ў Паўночнай Амерыцы, быў цярністым і пакручастым, як і шлях многіх прадстаўнікоў ягонага апаленага вайной пакаленьня. Выстаяць ... Болей »


Бібліяграфічны паказальнік газет, што зберагаюцца ў дзяржаўных архівах Беларускай ССР (1917-1941)

Бібліяграфічны паказальнік газет, што зберага...

У выданні ў алфавітным парадку ўключаны звесткі пра газеты 398 найменняў, якія выдаваліся на тэрыторыі Беларусі у 1917-1941 гадах, газеты-аднадзёнкі і газеты, якія выходзілі па-за межамі Беларусі. У апісанне кожнага артыкула ўваходзіць назва газеты, інфармацыя пра выдавецкую арганізацыю, месца і час выдання, наяўныя нумары і скарочаная назва месца знаходжання. Болей »