Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Publication Place: Менск

Publication Date: 2003

Publisher: Аналітычны Грудок

Category: Human Rights; Society

Copyright © 2003 by Аналітычны Грудок

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [4478]; EEDC — [1218]

Call Number: XIV.3.MJA

Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аналітычнага грудка

Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў сыстэме наяўных палітычных адносінаў. Палітычная сытуацыя ў краіне пярэдадню й падчас правядзеньня выбарчай кампаніі адрозьнівалася ад той, што настала па іх. Асабліва выразная перамена адбылася ў дзеяньнях улады. У перадвыбарную пару «добра наладжаны» дзяржаўны апарат мэтаскіравана працаваў на ўзгадоўваньне ў масах апатыі да палітыкі. Не рабілася нічога такога, што магло ўскалыхнуць грамадзтва, ці, кажучы Лукашэнкавымі словамі, «разгайдаць лодку, у якой мы ўсе плывем». Інфармацыйная, адукацыйная, культурная і г.д. палітыка рэжыму захоўвала пэўную прадказальнасьць і нават рацыянальнасьць. Усё адмянілася па выбарах. Здабыцьцё дэмакратычнымі сіламі толькі аднаго працэнту ад агульнага асабовага складу мясцовых Радаў было на версе праінтэрпрэтавана як пацьверджаньне сваёй легітымнасьці, свайго роду вотум усенароднага даверу, і адначасна як знак нарастаньня сацыяльнай дэлегітымізацыі сваіх палітычных апанэнтаў.

Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC

View/ Download This Chapter/ Article... Палітычныя працэсы і ідэі зараз па мясцовых выбарах
View/ Download This Chapter/ Article... Структура мясцовай улады ў Рэспубліцы Беларусі, Пётра Натчык
View/ Download This Chapter/ Article... Ранейшыя мясцовыя выбары: ход і вынікі, Пётра Натчык
View/ Download This Chapter/ Article... Рэжым Лукашэнкі паміж дзьвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі, Віталь Сіліцкі
View/ Download This Chapter/ Article... Крызыс апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, Віталь Сіліцкі
View/ Download This Chapter/ Article... Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: верасень 2001 — люты 2003 гг., Андрэй Ляховіч
View/ Download This Chapter/ Article... Палітыка ўладаў на інфармацыйным рынку. Верасень 2001 — люты 2003 гг., Андрэй Екадумаў
View/ Download This Chapter/ Article... Дынаміка грамадзкай думкі: верасень 2001 — люты 2003 гг., Андрэй Екадумаў
View/ Download This Chapter/ Article... Падрыхтоўка ўладаў да мясцовых выбараў, Сяргей Бабаеў
View/ Download This Chapter/ Article... Падрыхтоўка апазыцыі да мясцовых выбараў, Ірына Екадумава
View/ Download This Chapter/ Article... Ход і вынікі мясцовых выбараў, Ірына Екадумава
View/ Download This Chapter/ Article... Незалежнае назіраньне за мясцовымі выбарамі й яго вынікі, Ірына Екадумава
View/ Download This Chapter/ Article... Зьмяненьне палітычнага раскладу пасьля мясцовых выбараў і пэрспэктывы наступных выбарчых кампаній, Віталь Сіліцкі