![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2012
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
Copyright © 2012 by Галавач Н.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Балотных Ялінах жыве даўні страх, Ані радасці, ані спакою. Днём і ноччу лютуе раз’юшаны Стах, Абвясціўшы народ свой ізгоем. Зацугляныя коні імчаць і імчаць, У дварах і сабакі не брэшуць, Востраверхія вусцішна дзіды стырчаць, Караля тыя коннікі цешаць. Рвецца д’ябальскім крыкам зняважлівы рог, А навокал пакора пануе. Дык калі ужо ціхае водгулле Бог Галасоў занядбаных пачуе ? Там шчыруе яшчэ запалоханы птах І блакітам натхняецца бусел. А ці знойдзем калі мы той згублены шлях Да зямлі, што завем Беларуссю ?
Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. Болей »