![]() |
![]() |
Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2018-01
Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Copyright © 2018 by Слонімскі край
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рыма-каталіцкі храм на плошчы Сапегі ў Слоніме — адна з візітовак нашага горада. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, ён — маўклівы сведка падзей мінуўшчыны Слонімскага краю больш чым за два стагоддзі. Касцёл святога Андрэя перажыў паўстанні, войны, атэістычныя савецкія часы і надалей служыць людзям і Богу. Ён прыцягвае ўвагу і турыстаў, і даследчыкаў, якія спрабуюць раскрыць усе таямніцы храма. Адшуканы кожны новы здымак — гэта падзея. Сяргей Чыгрын знайшоў іх некалькі (да іх далучаем і малавядомыя паштоўкі).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На допыце ў 1920-м ён расказваў чэкістам, што з 1906 года (з 14 гадоў!) царскія ўлады яго пераследавалі за палітычную дзейнасць, некалькі ра... Болей »
Мяшчане — саслоўе, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім амаль ад самага пачатку яго існавання. Да яго належалі гараджане — рамеснікі, купцы, гандляры, службоўцы магістрату — у сваёй бальшыні людзі адукаваныя. У некаторых гарадах мяшчанамі былі і ўладальнікі зямлі ў іх наваколлі (яны вызваляліся ад падаткаў, але выконвалі вайсковую службу). Такія былі і ў Слоніме. Мяшчане падзяляліся на яўрэяў і хрысціян. Гэты падзел існаваў і ў ча... Болей »
Са слонімцам Вячаславам Сцяпурам я пазнаёміўся ў другой палове 1990-х. Ён тады актыўна друкаваў у слонімскай прэсе артыкулы па гісторыі горада і пра незаслужана забытых землякоў, змяшчаў унікальныя фотаздымкі. Падоўгу размаўлялі. А летам 1998 года ён распавёў мне сваю гісторыю, пра падзеі першых пасляваенных гадоў у Слоніме. Сцяпура з такімі ж юнакамі стварыў падпольную групу, якая вырабляла і распаўсюджвала ў горадзе антысавецкія лісто... Болей »
Гісторыя, якая пачалася ў 1990-я гады, можа хутка скончыцца. Мясцовыя ўлады не адмовіліся ад ідэі ўсталяваць у Слоніме помнік Льву Сапегу (1557 — 1633), слонімскаму старосце, канцлеру вялікаму літоўскаму, буйному дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ. 9 кастрычніка 2018-га Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняў “Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні конкурса эскізных праектаў помніка Льву Сапегу”. Кон- курсныя матэрыялы прымаюцца да 15 лістапада.... Болей »
У 1630 годзе ў Слоніме здарылася трагедыя. Ад чумы (“чорнай смерці”) памерлі больш за 80 чалавек. Калі дапусціць, што на той час у горадзе было 1,5-2 тысячы жыхароў, страты склалі 4-5% насельніцтва. У працах даследчыкаў слонімскай гісторыі гэты факт не згадваецца. А дакументы існуюць! Іх у рукапісным аддзеле бібліятэкі Віленскага ўніверсітэту адшукала і апублікавала даследчыца з Беластока Мажэна Ледке. Болей »
У 1981-1982 гадах супрацоўнікі Рэспубліканскага музея атэізма і гісторыі рэлігіі ў Гродне (цяпер — Музей гісторыі рэлігіі) правялі шэраг экспедыцый па даследаванні сакральнага мастацтва Гродзеншчыны. Былі даследаваны 128 храмаў Гродзенскай вобласці, сярод якіх 13 на тэрыторыі Слонімскага раёна. Па выніках быў складзены “Спіс помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца ў культавых будынках Рымска-каталіцкай і Рускай праваслаўнай Цэркв... Болей »
Некалі слонімскі паэт Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско) мне казаў: наша гісторыя — побач, толькі трэба яе ўмець шукаць, каб не страціць тое, што яшчэ захоўваецца ў прыватных архівах. І гэта так. Нядаўна мяне запрасіў да сябе ў госці старэйшы слонімскі мастак Пятро Фёдаравіч Бурсевіч, каб я пераглядзеў яго фотаархіў, можа што карыснае знойдзецца? І што вы думаеце — знайшоў! І знаходка аказалася даволі ўнікальнай. Болей »
“СК” працягвае публікаваць нарыс пра гісторыю слонімскага футбола ў 1920-1930-я гады, “за польскім часам”. У папярэдніх частках* мы распавялі пра кароткі ўзлёт слонімскай каманды WKS 79 pp Słonim (Вайсковы спартыўны клуб 79-га пяхотнага палка). Клуб быў заснаваны 24 чэрвеня 1921 года і адразу спецыялізаваўся на футболе. Таму гэтую дату можна лічыць за час заснавання слонімскага футбола (да імавернага выяўлення матэрыялаў пра ранейшыя па... Болей »
20 гадоў таму аўтарам гэтых радкоў былі запісаныя ўспаміны жыхара Слоніма, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 74-гадовага Рыгора Захаравіча Зайцава. Яны прысвечаныя падзямеллям у нашым горадзе.* Зайцаў у пасляваеннае дзесяцігоддзе неаднаразова сутыкаўся з імі ў розных месцах (Спаса-Праабражэнскі сабор, пл. Леніна і яе наваколле) ды мог параўнаць выяўленыя тунэлі, іх памеры, цэглу. Болей »
Усё пачалося з архіўнага дакумента, які ўпершыню быў апублікаваны на старонках “СК”. У 1927 годзе жыхар вёскі Сялявічы Слонімскага павета Хведар (Фёдар, Тодар) Жыткевіч даслаў у Вільню ў рэдакцыю газеты “Беларуская крыніца” беларускамоўны ліст. Ён скардзіўся на неўраджай і цяжкія матэрыяльныя варункі, прасіў дасылаць выданне бясплатна. Болей »