![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Нью Ёрк
Data wydania: 2018-04
Copyright © 2018 by Весткі й Паведамленьні
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Напачатку акадэміі прагучэў амэрыканскі гімн у выкананьні Вольгі Казак-Анлар. Былі зачытаныя прывітаньні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілла, губэрнатара штату Нью-Джэрзі Філіпа Мэрфі і ад кангрэсмэна Крыстафэра Сьміта. З прывітальным словам выступілі першы амэрыканскі амбасадар у Беларусі Дэвід Сўорц, а таксама намесьнік амбасадара Джон Кунстэдар. Апошні прамаўляў на выдатнай беларускай мове, выказваючы так шмат любові да беларускіх людзей і беларускай зямлі, што крануў аўдыторыю да сьлёз. Прысутных павіншавалі старшыня Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” Віталь Зайка і старшыня Галоўнай управы БАЗА Натальля Федарэнка, якая прадставіла ўсіх арганізатараў імпрэзы.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Весткі й Паведамленьні
Каб спыніць гэты наступ на нацыянальную сьвядомасьць беларусаў і абудзіць моладзь, мне бачыцца адзіны спосаб зацікаўленьня ўласнай мовай і культурай праз пашырэньне правядзеньня традыцыйных фальклёрных абрадаў і сьвятаў. Моладзь добраахвотна бярэ ў іх удзел і, сьпяваючы свае нацыянальныя песьні, пачынае адчуваць, што мы маем сваю адметную мову й культуру. Правесьці на расейскай мове пікнічок на прыродзе можна, а вось купальскі абрад – н... Więcej »
Падтрымайце, калі ласка, беларускіх літаратараў і выдаўцоў сваімі замовамі. На 420 старонках гэтага выданьня зьмешчаныя творы 29 аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах. Ёсьць сярод іх вядомыя пісьменьнікі й паэты, але ёсць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у п... Więcej »
Беларускія землі маюць ужо больш як 1000 год пісанай, фіксаванай гісторыі. Назапашаныя крыніцы і зарэгістраваныя факты рэгулярна пашыраюцца, расьце корпус гістарычных і гістарыяграфічных працаў. Але дасюль яшчэ не зусім ясны прадмет вывучэньня беларускай гісторыі. З аднаго боку, існуе шэраг працаў і папулярнай літаратуры, дзе ўсе падзеі й асобы, што ў нейкі спосаб датычныя Беларусі, залучаюцца ў склад беларускай гісторыі, з другога боку... Więcej »
Падтрымайце, калі ласка, беларускіх літаратараў і выдаўцоў сваімі замовамі. На 420 старонках гэтага выданьня зьмешчаныя творы 29 аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах. Ёсьць сярод іх вядомыя пісьменьнікі й паэты, але ёсць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у па... Więcej »
Гэтымі днямі спаўняецца 100 год адной з найважнейшых падзеяў 20-га стагодзьдзя – Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году – і ўтварэньня таталітарнай бальшавіцкай дзяржавы, што паўплывала на фармаваньне і разьвіцьцё беларускай нацыі. Дата гэтая вызначыла лёс Беларусі на дзесяцігодзьдзі наперад і важная для разуменьня сёнешняга стану незалежнай Беларусі. У пэўным сэнсе найноўшая гісторыя Беларусі адлюстроўвае хаду падзеяў 1917 году, калі вызвал... Więcej »
Пад удар падстаўлена нашая дзяржаўная незалежнасьць. Падзеі, якіх асьцерагаліся разумныя людзі, жывучы пад хамскім антынацыянальным рэжымам, – наблізіліся. Пачаўся вайсковы экспэрымэнт гібрыднай акупацыі Беларусі з боку Расеі. Адна з мэтаў – міжнароднае прыніжэньне нашай краіны, паказ яе несамастойнасьці – расейцамі ўжо дасягнута. Więcej »
6 жніўня 2017 году, спаўняецца 500 год з часу выхаду першай кнігі, выдрукаванай беларускім асьветнікам і гуманістам Францішкам Скарынам. Гэта значная і слаўная дата, і яна мусіць быць годна і шырака адзначаная беларусамі па ўсім сьвеце. Выхад Псалтыра ў Скарынавым перакладзе, у беларускай рэдакцыі стараславянскай мовы, вывеў беларусаў наперад сярод усіх народаў Усходняй Эўропы. Набліжэньне Сьвятога Пісьма да звычайнага шэраговага вернік... Więcej »
Унядзелю, 16 ліпеня 2017 года, на Мангэтане адбыўся чарговы, гэтым разам ужо 59-ы, Марш Паняволеных Народаў. Гэтая імпрэза адбываецца штогод у рамках Тыдню Паняволеных Народаў. Пачынаючы з 1959 года, згодна з адмысловым урадавым законам, які быў падпісаны прэзыдэнтам Дўайтам Д. Айзэнгаўэрам, Тыдзень Паняволеных Народаў нагадвае пра тое, што правы і свабоды для шмат каго ў сьвеце ёсьць не штодзённая рэчаіснасьць, а далёкая мара і мэта зм... Więcej »
Для чаго з году ў год мы ладзім нашыя Купальлі, навошта менавіта мне гэта патрэбна? – пытаюць часам мяне. Адказваючы, я прыгадваю Міхаіла Мураўёва, якого ў народзе празвалі Вешальнікам, і які кіраваў падаўленьнем антырасейскага паўстаньня 1863 года. Па ягонаму загаду павесілі тысячы змагароў за волю нашага народу, у тым ліку й Кастуся Каліноўскага. Меў ён гэткае перакананьне й паводле яго жыў і дзейнічаў: “В Северо-Западном крае так наз... Więcej »
Мне здаецца, любы імігрант зьяжджае не ад Радзімы, а ад ураду. Усе мы сумуем па Беларусі, усе маем патрэбу ў падтрымцы. Настальгія бярэ сваё. Ад гэтага не ўцячы, нашая мэнтальнасьць у нашай крыві. Падобныя думкі і мая спэцыялізацыя падпіхнулі мяне да ідэі стварэньня кінаклюбу, дзе мы маглі б аглядаць беларускія кінастужкі, а таксама замежныя фільмы па-беларуску, і абмяркоўваць іх у нефармальнай атмасфэры з келіхам віна. Яшчэ калі я вучы... Więcej »