be
pdf

Народная Воля 50 (4405) 2019

Днямі атрымаў на паштовую скрыню ліст такога зместу: “Добры дзень, мяне завуць Лахі Алі. Я – адвакат. Пісаў вам раней, але вы не адказалі. Мне патрэбна ваша дапамога ў атрыманні грошай маіх нябожчыкаў (8.500.000 долараў ЗША) і 250 кілаграмаў золата, якія захоўваюцца ў аддзеле бяспекі банка. Звярніце ўвагу, што ваша прозвішча падобнае на прозвішча майго нябожчыка-кліента. Таму я звязаўся з вамі, каб вы дапамаглі мне ў атрыманні незапатрабаваных сродкаў, бо банк выдаў мне афіцыйны мандат на імя бенефіцыяра. Калі вы зацікаўлены ў атрыманні дадатковай інфармацыі пра здзелку з узаемным прыбыткам, неадкладна звяртайцеся да мяне. Наша доля сумеснага выкарыстання грошай будзе ў прапорцыі 50 на 50”. Далей “адвакат” просіць вашы асабістыя звесткі, і, як толькі чалавек адказвае, прыходзіць новы ліст, у якім вам паведамляюць, што трэба пераслаць на пэўны рахунак зусім невялікую суму – каля 1000 долараў. Гэтыя грошы, маўляў, патрэбны для таго, каб зняць арышт на спадчыну і заплаціць штраф за доўгае захоўванне ў банку. “Як толькі гэта зробіце, то станеце ўладальнікам 4.250.000 долараў і 125 кілаграмаў золата”, - заваблівае “адвакат”. Натуральна, ніякіх грошай і золата вы ў вочы ніколі не ўбачыце, а з сумай, якую ўсё-такі вырашыце перавесці на ўказаны рахунак, развітаецеся назаўсёды.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-06-28
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org