- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – паэтка, пісьменніца, лінгвістка, мыслярка. Аўтарка сямі кніг паэзіі (“словы якія са мной адбыліся”, “Граматыка снегу”, “Чорныя макі”, “Няголены ранак” і інш.), рамана “Кэмэл-трэвэл”, кніг для дзяцей (“Адна Шкарпэтка”, “Сумны суп”, “Дзве Авечкі”). Стыпендыятка прэстыжных міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзены на больш як 10 моваў свету. На нямецкай мове выйшаў раман "Кэмэл-трэвэл" (Droschl Verlag, 2021), а таксама зборнік вершаў "Mutantengarten" (Edition Thanhäuser, 2020). На англійскай мове – кніга вершаў “In My Garden of Mutants” (ARC Publication, 2021). Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Мае ступень кандыдата навук. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы і сацыялогіі цела.
Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital... Болей »
Хоць “Маладосць” і сур’ёзнае, прадстаўленчае выданне, знаёмае з творчасцю такіх асобаў, як Якуб Колас і Іван Мележ, Людміла Рублеўская і Андрэй Федарэнка, у цэлым, вясёлай і жартаўлівай сустрэча атрымалася. Святлана Дзянісава падаравала студэнтам расповед пра наш легендарны часопіс і святкаванне яго... Болей »
Гаспадары Адэлі вырашылі пашырыць колькасць і асартымент вырабаў з воўны і нанялі для працы Баранчыка. Якой жа незадаволенай Адэля з’явілася да мяне ў той дзень! Яе раздражняла літаральна ўсё. На мае роспыты авечачка толькі сярдзіта бурчэла. Я звярнулася да безадмоўнага варыянта: заварыла духмянай гарбаты... Болей »
* “І за сонцам, і за месяцам…” * “Паглядзі на сябе праз прызму народу…” * І з'явіліся галасы. Сучасная украінская паэзія. Вершы Мар'яны Саўкі, Марыяны Кіяноўскай, Андрыя Бондара, Астапа Слівінскага, Дзмітра Лазуткіна, Юрыя Кучаравага, Алега Коцарава з украінскай пераклалі Уладзімер Арлоў, Марыйка... Болей »
* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Май * БАРАВІКОВА Р., Ураганы саступаюць месца штылю? * БАРАВІКОВА Раіса, Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = * ГАПЕЕВА Вольга, Калі вочы стануць чыстымі ад аблокаў. * ГАРДЗЕЙ Віктар, Вершы, напісаныя ў белых бярэзніках * ДЗЕБІШ Алена, «Так Максіме-кніжнік... Болей »
У нумары — нарыс Андрэя Казакевіча "Палітычная геаграфія Беларусі", дасьледаваньне Барбары Скінэр "Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.", артыкул Андрэя Вашкевіча пра нацыянальную сымблоліку ў Заходняй Беларусі "Нашы сьцягі над Заходняй", эсэ Герта Ловінка "Блогі і падзеньне ўлады традыцыйных... Болей »
Тэма нумару: Нашы дзеткі. У выданні публікаюцца згадкі пра дзяцінства (Зінаіда Бандарэнка, Ігар Марачкін, Юлія Дранчук, Уладзімір Цэсьлер і г.д.), аповеды пра дзяцінства (Аляксей Бацюкоў, Севярын Квяткоўскі, Ева Вежнавец, Леанід Галубовіч і інш.), гутарка са Зьміцерам Саўкам "Выхаваньне — гэта ня толькі... Болей »
Вольга Гапеева - паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Аўтарка кніг “Рэканструкцыя неба” (2003), “Няголены ранак” (2008), “Метад муаравых крэсак” (2012), “Прысак і пожня” (2012). Піша паэзію, прозу, драматургію. Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую.... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »