- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ларыса Антонаўна Генiюш (дзявочае прозвiшча МІКЛАШЭВІЧ; 27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) - 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва), беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.
Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Ларысы Геніюш i двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937-1948 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з беларускай эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася беларускімі эмiгрантамi, палiтычнымі ўцекачамi, беларускімі работнiкамi i ваеннапалоннымi ў Германіі. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я. Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Ранiца", "Беларускi работнiк", "Новы шлях" і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.
Крыніца: http://be.wikipedia.org
Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »
Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »
У еўрапейскай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі колеравая палітра сцяга павінна быць супастаўная з колерамі герба. Гэта тлумачыцца вельмі проста: у сярэднявеччы патрабавалася ідэнтыфікаваць войскі на полі бою, маляваць кожнаму салдату герб было складана, таму абыходзіліся пазнакамі, якія перадаюць... Болей »
...Мы жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь. ...У Менску закіпела праца. Арганізаваўся Беларускі нацыянальны камітэт, пачала выходзіць штодзённая беларуская газета, а 12 лістапада была адкрыта сесія Рады БНР. Здавалася... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
2011 год для Беларусі розныя эксперты неаднаразова называлі «пераломным момантам» або «біфуркацыйнай кропкай», і для таго было нямала падставаў: у эканоміцы – змена трэнду анабалічнага эканамічнага росту на суровую рэальнасць гіперінфляцыі і трохразовай дэвальвацыі, у геапалітыцы – «рашучы» разварот... Болей »
* “Зыход наблізіў да мяне сяброў…” Гутарка Андрэя Масквіна са Знічом * Антоныч Багдан-Ігар, Вершы * Анціпаў Павел, Куды спяшацца... * Барысевіч Юрась, Жыццялюбства супраць славалюбства. Штрыхі да творчага партрэта мастака Сяргея Рымашэўскага * Бачыньскі Кшыштаф Каміль, Вершы і проза ... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) ... Болей »