- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гіль Мікола (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання (1960-1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1961-1972). Некаторы час загадваў аддзелам у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода» (1972), быў супрацоўнікам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць» (1972-1977). З 1977 г. - адказны сакратар, з 1982 г. - намеснік галоўнага рэдактара, з 1990 г. - галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1975 г.
Памёр Мікола Гіль 14 сакавіка 2022 у Мінску.
Як журналіст пачаў актыўна выступаць з 1957 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1962 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі апавяданняў, аповесцей «Ранішнія сны» (1973), «Таццянін чэрвень» (1978), «Пуд жыта» (1982), «Тэлеграма з Кавалевіч» (1984), нарысаў «Пасеянае- узыдзе» (1985), «Камандзіроўка ў Вішанькі» (1987), «Кім і Валерыя» (1988), казку-быль «На лясной вуліцы» (1975), зборнік апавяданняў для дзяцей «Самы галоўны чалавек» (1980) і аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР П.Клімука «Ёсць на зямлі крыніца» (1983).
У літаратурнай апрацоўцы М.Гіля выйшлі кнігі ўспамінаў Р.Мачульскага «Страницы бессмертия» (1972) і «Люди высокого долга» (1975), у літаратурным запісе - кніга П. Клімука «Зоры - побач» (1977).
Пераклаў на беларускую мову раман летувіскага пісьменніка В.Бубніса «Пад летнім небам» (1982), кнігі прозы вугорскага пісьменніка І.Эркеня «Сям'я Тотаў. Выстаўка ружаў» (з Л.Каўрус, 1985) і шведскага пісьменніка П.Лагерквіста «Кат. Карлік» (з Г.Шупенькам, 1986).
Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

7 снежня 2018 года спаўняецца 90 гадоў Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь. Бацька яго, Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, — адзін з заснавальнікаў... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Каб не быць абмежаванай планамі іншых выдавецтваў, сёлета яна заснавала ўласнае — «KOSKA». 18 траўня на выставе Шведскай дзіцячай акадэміі «Ура дзіцячай кнізе!» яна прэзентавала адразу два новыя пераклады кніг з серыі пра Маму Му. Чаму менавіта шведскія дзіцячыя кнігі часцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі... Болей »
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984). Працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у... Болей »