- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сучасны стан беларускай мовы і беларускасьці наогул, варты жалю. Здаецца ўжо немагчыма спыніць той няўмольны накірунак па якому ідзе беларуская нацыя і немінучым вынікам якога будзе знікненне такой нацыі як беларусы: яны будуць тым чым з’яўляюцца зараз сотні іншых існаваўшых раней народаў: дайновы, яцвягі, прусы, радзімічы, наўгародцы, мокшы, эзра, кельты, люцічы.... Гэты спіс можна працягваць амаль бясконца. Бяспрэчна, генетычныя нашчадкі гэтых народаў жывуць, але яны забыліся пра свае карані і сваіх жа продкаў лічаць чымсьці староннім, не сваім, не цікавым, а то і варожым. Хіба прамы нашчадак кельта чэх адчувае сваё адзінства са сваімі далёкімі продкамі? Не, ён лічыць сябе нашчадкам быццам бы прыйшоўшых на яго сучасную зямлю ваяўнічых славян. Хіба нашчадак макшаля адчувае сваю тоеснасць са сваім далёкім макшанскім продкам? Не ён лічыць сябе рускім, нашчадкам і туды перасяліўшагася ваяўнічага славяніна-русіна і гатовы знішчыць кожнага, хто будзе даводзіць што гэта не так.
Так склалася, што ў асяроддзі беларускамоўвай інтэлігенцыі лічыцца не вельмі патрэбным мець пераклады на беларускую мову ўжо вядомых і пашыраных твораў розных аўтараў. А навошта ж? Існуюць шматлікія выданні гэтых твораў на іншых мовах, хаця б адну із якіх беларусы добра ведаюць і пры патрэбе змогуць прачытаць. Пагэтаму на беларускай мове можна сустрэць творы маючыя дачыненне амаль выключна да апісання мясцовага жыцця: сучаснага ці мінулага і то не вельмі далёкага. Таму беларуская мова мае значэнне амаль выключна мовы этнагарафічнай. Ніхто не піша (ва ўсякім разе я не сустракаў) на беларускай мове аналітычных твораў, навуковых, філасофскіх і г. д. Спецыяльная навуковая тэрміналогія нават не вельмі распрацавана на беларускай мове, а калі і сустракаюцца іхныя пераклады, то яны вельмі часта маюць такі штучны і цяжка дапасуемы да беларускага вымаўлення і складу выказванняў характар, што робіцца нават трохі няёмка.
Усявышні стварыў гэты сьвет і законы згодна з якімі ён існуе, грунтуючыся на нейкіх сваіх меркаваннях. Людзей ён стварыў перадаўшы ім вельмі нязначную часьцінку сваіх здольнасьцей, дзякую чаму людзі ў стане спасьцігаць атачаючы сьвет, але веды імі здабываюцца з вялікімі цяжкасьцямі і сам працэс пазнавання ў сваю чаргу таксама грунтуецца на законах дадзеных Усявышнім і так сама нам невядомых. Бясспрэчным з’яўляецца толькі адно: для таго каб стварыць нешта новае патрэбна вывучыць усё тое, што ўжо вядома.
Асабіста я перакананы, што беларусы гэта самае лепшае із таго, што стварыў Усявышні. Скажуць: гэта вельмі шавіністычнае цьверджанне і накірунак дзейнасьці заснаваны на такім цьверджанні вельмі небяспечны, вядучы да самаўпэўненасьці, празмернай ганарыстасьці і пагражае самагубствам. Усё гэта слушна. Усявышні ўжо не на адным прыкладзе паказаў, што ў яго няма аднаго абранага ім народа. Але з другога боку без ідэі богаабранасьці немагчыма ўзнёслае самаахвярнае служэнне ісьціне: проста патрэбна мець на ўвазе, што богаабраным можа зрабіцца той, хто найбольш правільна зразумее боскія законы і будзе дзейнічаць як мага больш адпаведна з імі.
Менавіта пагэтаму патрэбна вывучаць усё тое, што да гэтага часу здолеў выведаць агульначалавечы розум, у тым ліку і ў накірунку выведвання божых законаў і імкнуцца дзейнічаць адпаведна з гэтымі законамі і тады Ўсявышні спадобіцца ганараваць богаабранасьцю той народ.
Адпаведна з існуючымі зараз поглядамі беларусы з’яўляюцца часткай так званага славянскага сьвету. Пры гэтым неяк само сабой разумеецца, што гэтае адзінства генетычнае, г. азн. перадаваемае із пакалення ў пакаленне пачынаючы з незапамятных часоў, калі нейкім чынам узніклі першыя славянскія Адам і Ева і потым з цягам часу іхныя нашчадкі паступова памнажаліся, падзяляліся, разыходзіліся па навальных мясцовасьцях усё далей і далей. Але ж само разуменне “славяне” ўпершыню ўведзена філолагамі і грунтуецца на моўнай падобнасьці. А моўнае падабенства гэта далёка не адно і тое ж, што і генетычнае адзінства.
Калі ўзяць апошнія 500-600 гадоў, гістарычныя падзеі якіх вядомы больш-менш праўдзіва, то можна пералічыць шмат народаў якія практычна зніклі. Вось хаця б палабскія славяне. На тых землях дзе яны жылі зараз жывуць немцы. Неяк само сабо разумееца, што прыйшлі немцы, вынішчылі палабскіх славянаў, а самі засялілі іхныя землі. Але чаму гэта разумеецца ў сэнсе генетычнага знішчэння?
На працягу найноўшай гісторыі вядомы выпадкі генетычнага вынішчэння народаў. Хаця б прыклад тасманійцаў. Але ж у дадзеным выпадку існавала вельмі вялізная розніца ва ўзроўні развіцця варагуючых народаў і дастаткова меленькая тэрыторыя не самай вялікай выспы, абмежаванай з усіх бакоў непераадольным для тасманійцаў акіянам чаго ніяк немагчыма сказаць пра ўмовы існавання немцаў і палабскіх славян. На першы погляд лёс амерыканскіх індэйцаў таксама з’яўляецца прыкладам падобнага развіцця ўзаемадачыненняў. Але калі прыгледзецца больш уважліва, то давядзецца зрабіць выснову, што асноўнай нагодай вынішчэння індэйцаў былі не столькі варожыя дзеянні ў дачыненні да іх з боку больш развітых еўрапейскіх перасяленцаў, колькі дзейнасць агульнабіялагічных законаў, якія ў дадзеным выпадку спрыялі еўрапейцам. Індэйцаў вынішчылі не столькі еўрапейскія перасяленцы, колькі прывезеная імі разам з сабой воспа. Індэйцы, як асобнае адгалінаванне чалавечага роду, на працягу не тое што стагоддзяў, а магчыма нават дзясяткаў тысячагоддзяў, існавалі цалкам адасоблена ад астатняй часткі чалавецства, ніколі не мелі судотыку з вірусам воспы і яна выявілася для іх найжахлівейшай хваробай, знішчаючай да 90 адсоткаў насельніцства і да таго ж пашыраючайся вельмі хутка і лёгка. Практычна амерыканскі кантынент для еўрапейцаў ачысьціла менавіта воспа, а не намаганні саміх еўрапейскіх перасяленцаў.
Хутчэй усяго менавіта гэтай акалічнасьцю тлумачыцца такая непадобнасць вынікаў еўрапейскай экспансіі на азіяцкі ўсход і амерыканскі захад. Кітайцы, індусы, малайцы, японцы і г. д. не мелі супраць сябе такога ўсёзнішчаючага хаўрусніка еўрапейцаў як воспа, вынікам чаго было тое што яны колькасна не паменшыліся да катастрафічна нізкага ўзроўню, ужо не пакідаўшага ніякіх шанцаў для іхнага далейшага развіцця ў якасьці генетычна своеасаблівага народа. У выніку ўсходне-азіяцкія насельнікі дастаткова хутка засвоілі навуковыя і тэхналагічныя дасягненні еўрапейцаў і вынішчыць іх стала практычна немагчыма.
Палічыць існаванне паміж еўрапейскімі народамі пад час сярэдневечча такіх жа дачыненняў, якія існавалі на Тасманіі паміж еўрапейцамі і тасманійцамі – немагчыма. А із гэтага вынікае, што палабскія славяне генетычна не зніклі, а проста дзякуючы нейкім нагодам перанялі нямецкую культуру і ператварыліся ў немцаў.
Толькі так можна патлумачыць амаль імгненнае пашырэнне славян па прасторы большай часткі Яўропы. Славяне з’яўляюцца на падмостках гісторыі толькі ў IV ці нават у V стагоддзі, а ўжо праз некалькі стагоддзяў яны насяляюць большую частку Яўропы. Ці можа немагчыма назваць падобную з’яву імгненнай адпаведна з фізіялогіяй чалавечага арганізма? Нават калі палічыць, што славянскія сем’і мелі па 15 дзяцей, што ўжо на мяжы фізіялагічнай магчымасьці чалавецства і дзяцячая смяротнасць цалкам адсутнічала (а на самай справе яшчэ ў XVII-XVIII стст. дзіцячая смяротнасць была недзе на ўзроўні паловы народжаных), усяго было ў дастатку (а на самай справе галодныя гады былі амаль пастаянным спадарожнікам развіцця чалавецства) і каланізуемая імі прастора была заселена толькі звярамі (чаго таксама ў рэчаіснасьці не было), то і тады такая хуткасць засялення наўрад ці магчыма.
Бяручы да ўвагі гэтыя меркаванні патрэбна зрабіць выснову, што такое пашырэнне славянаў па еўрапейскай частцы сьвету магло адбывацца толькі ў выглядзе культурнай экспансіі. Толькі лічачы, што народы рознага генетычнага паходжання ўспрымалі славянскую культуру, можна і патлумачыць падобныя цуды засваення тэрыторый.
Але ж вымусіць пераняць сваю культуру і разам з ёй мову мела магчымасць толькі вельмі высокараспрацаваная, адпаведна з узроўнем свайго часу, культура ці палітычнае цела. А ў вядомай нам гісторыі для падобнага ўтварэння месца няма. Відавочная супярэчнасць, патлумачыць якую грунтуючыся на існуючых сёння гістарычных ведах, немагчыма. Але ж існаванне факта не адкінуць. А гэта можа азначаць толькі тое, што тыя законы на якіх мы грунтуем наша гістарычнае развіццё мякка кажучы не адпавядаюць тым якія стварыў Усявышні і на падставе якіх развіваецца чалавечае грамадства.
У гэтым дачыненні маю жаданне паказаць яшчэ на адну супярэчнасць. Усім вядома, што магутная, перадавая, адукаваная, маючая прафесійнае, добраўзброенае і падрыхтаванае войска Рымская імперыя была знішчана набегамі разнастайных атачаючых так званых варвараў. Але ж ці можам мы прывесьці прыклад із гісторыі апошніх 5-6 стагоддзяў, калі б магутную, перадаую краіну, маючую прафесійнае добраўзброенае войска перамаглі дрэнна арганізаваныя і дрэнна ўзброеныя атачаючыя народы. Гэта нешта падобнае таму, што экспансію той жа Масковіі спынілі вандруючыя народы Сібіры, ці больш паўднёвых стэпаў, а потым і захапілі яе, ды так, што ад яе амаль нічога не засталося, ці тое ж самае, што пашырэнне Злучаных Штатаў Амерыкі, спынілі бадзяючыяся плямёны індэйцаў. Нават смешна пра гэта і падумаць. Для далучэння Сібіры да Масковіі было дастаткова некалькіх соцень добраарганізаваных і ўзброеных казакаў. А вось у дачыненні да Рымскай імперыі, мы чамусьці пагаджаемся з такой недарэчнасьцю. Выснова ж відавочная: перадавую Рымскую імперыю была ў стане перамагчы не менш перадавое (а бяручы да ўвагі вынікі, то і больш) палітычнае цела. Але мы нічога падобнага такому палітычнаму ўтварэнню ў сучаснай гісторыі не бачым. А якраз тое палітычнае цела, якое загубіла Рымскую імперыю, мае самае непасрэднае дачыненне ў тым ліку і да нашых продкаў, продкаў сучасных беларусаў.
Цяжка сказаць у чым тут таямніца. Бясспрэчна мае значэнне ў тым ліку і тое, што мы наша сучаснае разуменне пра дзяржаву пераносім на больш раннія часы і, як следства, называем існаваўшыя тады палітычныя целы словам дзяржава. Але як жа магчыма палічыць такое палітычнае цела як Кіеўская Русь дзяржавай у сучасным разуменні гэтага слова? Вось прыклад: із летапісаў мы ведаем, што старажытна-кіеўскія князі па-восені здзяйснялі “палюддзе”, што тлумачыцца як збіранне падаткаў із падначаленых народаў. Пры адным із такіх палюддзяў быў забіты кіеўскі вялікі князь Ігар. Але як жа магчыма сабе ўявіць, што кіраўнік такой вялізнай дзяржавы як Кіўская Русь персанальна ўзначальвае згуртаванне па збору падаткаў? Ды толькі аб’ехаць усе свае ўладанні ён не паспеўбы і за год, не тое што за пару месяцаў восені. У працах Доўнара-Запольскага, дасьледаваўшага больш позні перыяд, тэрмін палюддзе сустракаецца ў дачыненні да нейкага палескага абшарніка, уладанні якога не перавышаюць межаў сучаснай дробнай адміністрацыйнай адзінкі. Атрымліваецца, што непасрэдная ўлада кіеўскага князя пашыралася на тэрыторыю роўную ўладанням дробнага князька больш позьняга перыяду. Відавочна, што Кіеўская Русь калі і была нейкім палітычным целам, то гэта ніяк не дзяржава ў сучасным значэнні гэтага слова. Цяжка сказаць хто першым стварыў міф пра Кіеўскую Русь, але бясспрэчным з’яўляецца толькі тое, што маскоўскія князі падхапілі гэты міф, распрацавалі і выкарысталі ў якасьці абгрунтавання сваёй захопніцкай ідэалогіі. Першымі дзяржавамі ў сучасным сэнсе гэтага слова на прасторах Усходняй Яўропы якраз і былі тыя так званыя ўдзельныя княствы, якія апісваюцца як следства дэградацыі Кіеўскай Русі.
Для таго каб зрабіцца богаабраным народам патрэбна зразумець тыя законы якія стварыў Усявышні, вывучыць іх і дзейнічаць адпаведна з імі. Наша грамадазнаўства і гісторыя перапоўнены міфамі і проста ілжывымі прыдумкамі, створанымі ў свой час нейкай палітычнай магутнасьцю дзеля апраўдання нейкіх сваіх мэт. Гэта можна бачыць на прыкладзе той жа Рымскай імерыі, міф пра якую хутчэй усяго быў створаны папскай курыяй і той партыяй якая стварыла і падрымлівала папскую ўладу і яе прэтэнзіі на першынство. Тое ж самае можна сказаць пра мангола-татарскае іга, міф пра якое бясспрэчна быў створаны ў Масковіі і разам з міфам пра квітнеючую Кіеўскую Русь быў выкарыстаны ў якасьці ідэалагічнай зброі дзеля абгрунтавання экспансіянісцкай, захопніцкай палітыкі маскоўскіх князёў. У гэтым дачыненні ніколькі не дзіўна выглядае факт адсутнасьці магілы знакамітага Чынгізхана. Згодна з паданнем месца яго пахавання было намерана схавана. Як быццам бы яго пахавалі вельмі пышна і ўсіх тых, хто браў удзел у яго пахаванні забілі, каб ніхто не ведаў дзе ён пахаваны. Возьмем зноў жа апошнія 5-6 стагоддзяў. Усе вялікія дзеячы, здолеўшыя здзейсніць нешта грандыёзнае наадварот узвялічваліся, іхныя магілы ператвараліся ў нейкія сьвятыя месцы, месцы пілігрымстваў і ўшанаванняў і іхныя нашчадкі гэтыя магілы, а часам і самі целы выкарыстоўвалі ў сваёй ідэалагічнай дзейнасьці. Сьвет поўніцца рознымі маўзалеямі накшталт Леніна і Хо-Шы-Міна, склепамі, кляштарамі з парэшткамі славутых дзеячоў. А вось у дачыненні да Чынгізхана чамусьці адбылося цалкам наадварот. Чынгіз-хан не адзіны. Наколькі я ведаю нешта падобнае існуе і для тлумачэння адсутнасьці магілы легендарнай грузінскай царыцы Тамары. Сама сабой напрошваецца выснова, што падобныя міфы былі створаны адмыслова дзеля таго каб патлумачыць адсутнасць магіл падобных адсутнічаўшых гістарычных дзеячоў, міфы пра якіх былі створаны больш позьнімі палітычнымі магутнасьцямі, дзеля тлумачэння і апраўдання нейкіх сваіх палітычных мэтаў у якасьці ідэалагічнай зброі.
А пра тое што сусьветная гісторыя па-сутнасьці ўяўляе із сябе трохі ўпарадкавана размешчаны ворах розных тэндэнцыйных меркаванняў, вельмі нацягнутых высноваў, а то і проста прыдумак і міфаў гаворыць гісторыя той жа Другой Сусьветнай вайны. Яшчы жывуць людзі бачыўшыя яе сваімі вачамі, а прыдумак, недарэчнасьцей, цьверджанняў якія вельмі цяжка патлумачыць з боку гледжання здаровага сэнсу не тое што вельмі цяжка, а проста немагчыма. Напрыклад факт пра існаванне крэматорыяў у фашысцкіх канцэнтрацыйных лагерах у якіх былі спалены мільёны людзей, у першую чаргу жыдоў. Чалавечае цела на 70-80 адсоткаў складаецца із вады і каб яго спаліць патрэбна не так ужо і мала энэргіі. А тут мільёны целаў. Адкуль жа браць энэргію? У немцаў на працягу усёй вайны на адным із першых месцаў стаяла пытанне дзе раздабыць паліва для патрэб войска. Дык няўжо ж яны б выраклі сваё войска на пагрозу быць пераможаным, дзеля таго каб паліць жыдоў. Каб палічыць, што такое магчыма, патрэбна пагадзіцца з тым, што Германіяй кіравалі хворыя апантаныя маніякальным псіхозам, збегшыя із псіхіятрычнага шпіталя. Але ў такім выпадку неабходна будзе патлумачыць якім чынам яны знаходзіліся так доўга пры ўладзе (шмат хто гэта лёгка тлумачаць тэрорам, здольнасць якога вырашаць усе праблемы вельмі моцна перавышаецца), а яшчэ больш як жа яны здолелі змагацца на працягу амаль шасьці гадоў супраць амаль усяго сьвету, пры вельмі абмежаваных рэсурсах. Не, не былі Гітлер і яго атачэнне псіхічна хворымі, як у гэтым запэўніваюць нас яго пераможцы. Іншая справа, што запярэчыць ці нешта патлумачыць ні ён ні нехта іншы із яго паплечнікаў не ў стане, а пагэтаму і ёсць магчымасць навешаць на яго ўсіх сабак і спісаць на яго ўсе свае брудныя справы. Растралянне так званых польскіх вайсковапалонных у Катыні гэта толькі адна із справаў, якую відавочна мелі намер прыпісаць Гітлеру. А колькі такіх спраў да гэтага часу застаецца не тое што не вядомымі, а не абмяркоўваемымі. І сапраўды, мала хто адважыцца крытычна разглядаць падобныя пытанні, а калі і адважыцца, то адразу набудзе мянушку фашыста, гэта ў лепшым выпадку, а то і зведае крымінальны пераслед аж да пакарання сьмерцю. Нюрнбернскі суд толькі вельмі недасьведчаны чалавек можа лічыць падзеяй, якая выкрыла сапраўдных вінаватых і праўдзіва асьвіціла падставы і ход падзей. А тым не менш праз некалькі соцень гадоў нашы нашчадкі будуць кіравацца менавіта яго рашэннямі і лічыць менавіта яго вызначэнні праўдай у апошняй інстанцыі. І тая выснова што прыкладна вось такімі нюрнбегскімі прысудамі з’яўляюцца ўсе вядомыя нам пісаныя гістарычныя сведчанні не будзе далёкай ад праўды. Вядомую нам гісторыю пісалі ва ўсе часы тыя, хто апынуўся пераможцай і пісалі яны яе не тое што з памылкамі, абумоўленымі дрэнным ці не поўным веданнем справы, а свядома хлусячы, падбіраючы факты толькі спрыяльныя для сябе, а то і прыдумляючы небыліцы. Усё гэта зразумела і лёгка тлумачыцца: чалавек слабы, ён так лёгка знаходзіць падставы каб апраўдаць усе свае нават не самыя лепшыя ўчынкі. Дзеля гэтага ён прыдумаў сабе адмысловае правіла: хлусня дзеля дабра. Але не бывае карыснай хлусні, яе карыснасць калі і дае нейкую выгоду, то вельмі абмежаванаму колу людзей і на нейкі вельмі непрацяглы прамежак часу. А калі ставіцца да гэтага з боку гледжання не то што ўсяго чалавецства, а нават дастаткова шматлікага згуртавання, то якая б то ні было хлусня мае толькі дрэнныя наступствы. І гэта зразумела: кожная хлусня гэта пераіначванне і скажэнне тых неадмяняемых і няўмольных законаў, якія стварыў Усявышні, а кожны чалавек, нейкае грамадства, ці нават усё чалавецства ў стане дзейнічаць адпаведна з гэтымі законамі толькі тады, калі яно разумее іх правільна. А дзейнічаць у адпаведнасьці з законамі створанымі Усявышнім азначае для кожнага чалавека пражыць сваё жыццё найбольш годна і шчасліва і выканаць тое прызначэнне на зямлі, якое нам Усявышні прызначыў.
Чалавек істота грамадзкая. Гэтая аксіёма вядома амаль усім. Гэтае цьверджанне, па вялікаму рахунку справядліва і ў дачыненні да ўсіх жывёл, а ў самым шырокім сэнсе магчыма для ўсяго жывога. Але відаць толькі чалавек здольны пашыраць сэнс выказвання грамадзкая істота амаль да бясконцасьці, увесь час павялічваючы і павялічваючы колькасць тых асоб якія ўтвараюць грамадства, гэта азначае колькасць людзей у якіх існуе хаця б адна агульная зацікаўленасць. Шмат хто кажа, што чалавецства ўжо набліжаецца (калі не стаіць на ёй), да мяжы таго стану, калі ва ўсіх існуючых на зямлі людзей ужо існуюць такія агульныя зацікаўленасьці. Магчыма гэта і так, але рэчаісна існуючай адзінкай самага шырокага згуртавання людзей на сёняшні дзень у дачыненні да якога можна ўжыць тэрмін грамадства з’яўляецца народнасць ці нацыя і яе матэрыяльнае адлюстраванне ў выглядзе дзяржавы.
Бязспрэчна, што мяжа паміж рознымі народамі праходзіць па душах людзей і таму яна вельмі невыразная. Але як бы там ні было не падлягае сумневу, што ўніверсальны закон сьветабуду пра змаганне, адбор і перамогу найбольш прыстасаванага ў дачыненні да чалавека ва ўсёй сваёй паўнаце дзейнічае ўжо толькі на ўзроўні грамадстваў, ці іншымі словамі народаў, ці краін. Перамагае той народ які створыць найбольш спрыяльныя ўмовы існавання для кожнай асобы, каб усе яе намаганні як мага больш падвышалі развіццё, веліч, дабрабыт (сінонімаў тут можна назваць шмат) усяго грамадства. А грамадзкае ўладкаванне ад якога якраз і залежыць стварэнне такіх умоваў з’яўляецца пераважна вынікам дзейнасьці розуму чалавека, гэта азначае ўсведамляемых дзеянняў. Генетыка ў гэтым дачыненні мае значэнне настолькі наколькі яна абумоўлівае псіхалагічны стан асоб чалавечага аб’яднання, ці тое што мае назву нацыянальны характар. Разуменне вельмі невыразнае і шмат у чым штучна створанае.
Пагэтаму беларусам, калі яны сапраўды заяўляюць сур’ёзны намер на больш менш працяглае гістарычнае існаванне, жыццёва неабходна распрацаваць сваё бачанне сьвету наогул як нашага атачэння так і гісторыі ў прыватнасьці. Пакуль погляды беларусаў будуць вызначацца тым, што палічылі асноўным у Маскве, Варшаве, Бруселі ці яшчэ дзе б там ні было, мы не будзем у стане распрацаваць сваё уласнае грамадзкае ўладкаванне і больш таго будзем пешкамі ў руках іншых нацыянальных эліт. А для таго каб распрацаваць свой погляд, неабходна ведаць усё тое што ўжо напрацавана чалавецствам, глядзець на сьвет праз прызму сваіх нацыянальных інтарэсаў, а для гэтага іх спачатку патрэбна ўразумець.
Сапраўды, хто мы і якімі з’яўляюцца нашы сапраўдныя зацікаўленасьці.
Ці можна лічыць Вялікае Княства Літоўскае нашым продкам. Бяспрэчна. Але гэта дзед сучаснай Беларусі, калі можна так выказацца. Свайго бацьку сучасная Беларусь практычна не ведае, ён быў адарваны ад радзімы і склаў сваю галаву часткова за Уралам, часткова ў эміграцыі ў дзяржавах да якіх сённяшняя Беларусь не належала. Гэта сіроцкае мінулае вельмі адчуваецца ў сучаснай Беларусі. Дзед продак, але ўсё ж у выхаванні амаль не брашы ўдзел праз сваю адсутнасць. Яго спадчына перайшла да нас праз чужыя рукі і да таго ж не вельмі сумленныя. Беларусы вельмі баяцца думаць самастойна, ім неяк спадручней слухаць Варшаву ці Маскву. А між тым непасрэдным следствам такога светапогляду з’яўляецца тое, што нас проста выкарыстоўваюць у якасьці пешак у чужой гульні.
Як я ўжо выказваўся, самае блізкае агульнае генетычнае мінулае із усіх нашых суседзей нас аб,ядноўвае хіба што толькі з палякамі, ды і то відаць толькі з паўночнымі. Менш генетычна блізкімі да нас з’яўляюцца ўкраінцы і паўднёвыя палякі, а што да жыхароў на усход ад сучаснай Смаленскай, Бранскай і Наўгародзкай абласьцей, то яны генетычна да нас не нашмат бліжэй чым кітайцы. У дзяржаўным дачыненні мы жылі вельмі доўгі час самастойна, але апошнія дзьве сотні гадоў, занімаючыя параўнальна не такі ўжо і вялікі перыяд мы жылі пад каланіяльнай уладай і пры гэтым вельмі ўпартай і жорсткай. Да такой ступені жорсткай, што із нашай памяці амаль вычысьцілі нават успаміны, што наша пабытовае жыццё было заснавана на цалкам іншых прынцыпах.
Кожнаму хто хоць больш менш цікавіўся гісторыяй нашага краю станавіцца відавочна, што Масковія толькі тады здолела стаць Расійскай імперыяй, калі паставіла на калені Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). Із гэтага сама сабой вынікае выснова, што самым зацятым ворагам для ВКЛ была Масковія і наадварот самым зацятым ворагам Масковіі было ВКЛ. Не напалову міфічныя мангола-татары, не шведы і немцы з’яўляўшыяся тут час ад часу і ваяваўшыя больш нават з ВКЛ, чым з Масковіяй, а менавіта нашы продкі. Гэта была зацятая барацьба працягам у некалькі стагоддзяў. Чаму ж мы былі пераможаны? Існуе вельмі пашыранае меркаванне, што падставай гэтага з’яўляецца панаваўшы ў нас прынцып абіраемасьці ўлады, ці выказваючыся сучаснымі тэрмінамі дэмакратыя. Вельмі цяжка падцьвердзіць ці аспрэчыць такую выснову. Гістарычная навука тым і адрозніваецца ад астатніх прыродазнаўчых навук тым, што у ёй немагчыма пастаноўка досьледу. Немагчыма у гісторыі ўсё вярнуць назад і проста выключыць уздзеянне таго ці іншага фактара каб праверыць наколькі ён моцна ўплываў на вынік. Пагэтаму і немагчыма вызначана сцвярджаць, што падставай паразы ВКЛ было менавіта яго палітычнае ўладкаванне, а не нейкія іншыя фактары. Можна толькі зрабіць выснову, што Маскоўскае войска не раз праходзіла амаль усё ВКЛ, але трывала замацавацца здолела далёка не з першай спробы.
Наогул у гісторыі, ва ўсякім разе ў Яўропе, праглядаецца барацьба паміж аўтарытарнай і дэмакратычнай формай кіравання. Кожная із гэтых форм кіравання мае свае недахопы і перавагі[1]. Цікава было б прааналізаваць пры якіх умовах узніклі парасткі як адной так і другой формы кіравання, на чым яны грунтуюцца і якія знешнія ўмовы вызначылі перавагу развіцця адной і другой, але гэта вельмі складанае пытанне, карані якога ідуць далёка ў непісьменны час.
Дэмакратычная форма кіравання спрыяе ўсталяванню такіх форм кіравання грамадствам, якія дазваляюць чалавеку найбольш поўна жыць сваім розумам. Забараняюцца, абмяжоўваюцца ці рэгламентуюцца толькі тыя ўчынкі, якія могуць пашкодзіць іншым. Вынік жа дзейнасьці ўсяго грамадства прадвызначаны вынікам дзейнасьці кожнай із асоб гэтага грамадства. А дзякуючы таму, што дакладна праўдзіва прадказаць вынік нейкага намагання асобы ці згуртавання асоб не ў стане ніводны чалавек, нават самы што ні ёсць адукаванейшы, то чым больш будзе спроб пачынання нейкай дзейнасьці, тым большая верагоднасць таго, што нехта натрапіць на вельмі карыснае рашэнне, падвышаючае ўзровень развіцця і дабрабыт усяго грамадства ў цэлым. У ідэале лепш нічога і не трэба. Але пры такой форме кіравання вельмі цяжка арганізаваць супрацьдзеянне нейкай раптоўна ўзнікаючай і вялікай небяспецы. Аўтарытарная форма кіравання наадварот вельмі моцна прыціскае індывідуальную ініцыятыву і тым самым вельмі абмяжоўвае магчымасьці прагрэсіўнага развіцця, але затое яна ў стане на некаторы час сканцэнтраваць вялізную магутнасць на некаторым вызначаным напрамку[2].
Уся гісторыя існавання ВКЛ і Масковіі поўніцца змаганнем якраз гэтых двух непрымірымых ідэалогій. Калі браць да ўвагі вельмі шырокую і тэарэтычную перспектыву, то вымалёўваецца такая выява. Менавіта дэмакратычнай форме ўладкавання чалавецства абавязана таму, што мае назву прагрэс, але рэалізаваць свае магчымасьці дэмакратыя мела магчымасць толькі ў тым выпадку, калі яна дзякуючы нейкім нагодам была запяспечана ад нападаў сваіх аўтарытарных суседзяў на нейкі дастаткова працяглы час. Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца поспех ЗША, раней таго Ангельшчыны, раней італійскіх вольных рэспублік, а далей усё губляецца ў цемры змроку, таму што рэчаіснае існаванне ўсіх гэтых старажытных рымаў, ягіптаў, персій, індый і кітаяў пад вельмі вялікім знакам пытання, у чым я цалкам згодзен з Марозавым. ВКЛ якраз была пазбаўлена магчымасьці дастаткова доўгі час гарантаваць сваю зямлю ад уварвання аўтарытарных суседзяў і менавіта гэта было падставай таго, што ВКЛ было пераможана ў змаганні з Масковіяй.
Калі ўжо распрацоўваць пытанне выкарыстання вопыту ВКЛ для патрэб сёняшняй Беларусі, то немагчыма не закрануць гісторыю Вуніі. Чым глыбей цікавішся гісторыяй Вуніі, тым усё больш пачынаеш схіляцца да думкі, што Вунія была якраз тым захадам з дапамогай якога ВКЛ разлічвала забяспечыць для сябе спакойнае існаванне, якое яму было так неабходна для таго каб быў час скарыстацца ўсімі перавагамі дэмакратычнага грамадзкага ўладкавання. Ахвяраваўшы частку сваёй волі, ВКЛ аддало сябе пад абарону каталіцкай царквы, што практычна азначала Захаду, у спадзяванні на тое, што яму будзе дадзена дапамога ў змаганні з усё больш ціснуўшым аўтарытарным Усходам, аб’яднаным пад правадырствам Масковіі[3]. Але, як засьведчыла далейшая гісторыя, нашы продкі ў гэтым вельмі памыліліся. Не прайшло і сотні гадоў як ВКЛ было практычна спустошана войскам Аляксея Міхайлавіча, але пажаданай дапамогі не атрымала. Хаця з той пары прайшло нямала часу, нават з гістарычнага боку гледжання, але кардынальна становішча не перамянілася: Беларусь усё так жа знаходзіцца на мяжы паміж Усходам і Захадам і як той так і другі бок не вельмі будзе шкадаваць, калі давядзецца прынесьці нас у ахвяру дзеля свайго выратавання. Праўда ў адрозненні ад часоў ВКЛ на сёняшні дзень супрацьстаянне Усход-Захад ужо не з’яўляецца адзіным у сьвеце, што дае беларусам больш магчымасьцей для вядзення сваёй нацыянальнай палітыкі.
Дык у якім жа накірунку шукаць лепшае палітычнае ўладкаванне для нас, бяручы да ўвагі як наш нацыянальны гістарычны досьвед так і сусьветны. Чыста аўтарытарны, экспансіяніцкі накірунак для нас а priori немагчымы: ён гістарычна нам не ўласьцівы, у нас няма для такога шляху вялікіх прыродных рэсурсаў і, акрамя таго, у нас ужо існуе ў асобе Расіі аўтарытарны сусед з такім працяглым і шматстайным гістарычным аўтарытарным вопытам, што перасягнуць яго ў гэтым накірунку няма ні найменшага шанца. Адзіным накірункам, даючым нам хаця б нейкія шанцы для нашага будучага больш менш працяглага гістарычнага існавання з’яўляецца дэмакратычны накірунак.
Зараз слова дэмакратыя так часта ўжываецца ў штодзённым выкарыстанні, што яно страціла які б там ні было вызначаны сэнс, яно ператварылася ў разуменні падобныя на “каханне”, “шчасьце” і г. д. маючыя вельмі невыразны агульны сэнс і змест якіх кожны разумее грунтуючыся на сваім уласным жыццёвым вопыце, у выніку чаго наступствам з’яўляецца тое, што кожны разумее пад гэтым тэрмінам нешта сваё індывідуальнае і часам цалкам адрознае ад разумення іншага. Крыніцай нашых сучасных уяўленняў пра дэмакратыю з’яўляюцца, як правіла, кнігі сучасных заходніх палітолагаў, якія ў нас успрымаюцца ў якасьці неаспрэчнай ісьціны. А між іншым было б карысна паглядзець на іх з боку гледжання гістарычнага вопыту.
Перш усяго нядрэнна было б разабрацца ў тым, што ўяўляе із сябе Заходняя Яўропа сёння. Па сутнасьці Заходняя Яўропа пасьля Другой Сусветнай вайны ўяўляе сабой нейкае асяроддзе, калі можна так выказацца, крыху ізалянаванае ад вонкавых умоваў, падобна таму як культурныя расьліны ў парніку: яны бясспрэчна залежаць ад вонкавых уздзеянняў, але ўсёж гэтыя ўздзеянні трохі памякчаны, дзейнічаюць не так жудасна непасрэдна. Пасьля Другой Сусьветнай вайны Заходняя Яўропа практычна апынулася пад аховай Злучаных Штатаў Амерыкі. Самае істотнае пытанне знешняй бяспекі для Захадняй Яўропы шмат у чым вырашаюць ЗША і дзякуючы гэтаму Заходняя Яўропа атрымала магчымасць некалькі адмежавацца ад рэчаіснасьці і засяродзіцца выключна на сваім дабрабыце. Менавіта гэта і з’яўляецца падставай таго, што еўрапейскія палітолагі пачалі спяваць ужо вельмі ўзнёслыя дыфірамбы дэмакратыі, разумеючы пад дэмакратыяй яе крайні выпадак, пра што я ўжо згадваў. А між іншым самыя ўражваючыя дасягненні Заходняя Яўропа здзейсніла як раз у стане не вельмі адпавядаючым усеахопліваючай дэмакратыі.
Як доўга Заходняя Яўропа будзе карыстацца парніковымі ўмовамі цяжка прадказаць, але бясспрэчным з’яўляецца тое, што ў Беларусі такіх умоваў няма і нават тэарэтычна не праглядаюцца. Існаванне у якасьці незалежнай дзяржавы пад пратэктаратам Расіі для Беларусі немагчыма з той нагоды, што гэта будзе вельмі непрацяглае існаванне. Далучэнне да Захаду тэарэтычна магчыма, але мы ўжо аднойчы гэта спрабавалі і, на вялікі жаль, гэта не дало для нас ніякіх станоўчых вынікаў. Я ўжо не згадваю пра тое, што Захад сам не вельмі спяшаецца браць нас да сябе.
Як паказвае той жа нядаўні заходні вопыт (найбольш яскравымі прыкладамі якога з’яўляюцца Гітлер і Мусаліні), крайняя дэмакратыя вельмі часта мае наступствам усталяванне аўтарытарнага рэжыма[4], замяніць які вельмі цяжка і які вельмі часта гіне разам з самой дзяржавай, ці мае наступствам узнікненне нейкіх закалотаў накшталт больш ці менш пашыранай грамадзянскай вайны.
Тая сістэма ўлады якая існуе на Беларусі сёння магчыма і здольна хоць неяк падтрымліваць існаванне і то невядома як доўга, але чакаць ад яе нейкіх перспектыў, рэвалюцыйных прарываў у грамадзянскім уладкаванні і павышэнні дабрабыту народа ніяк не даводзіцца. Немагчыма рашуча ісьці наперад з павёрнутай назад галавой, бачачы свой ідэал у мінулым.
А што ж можна прапанаваць лепшае?
[1] Перш чым разважаць на гэты конт патрэбна ўдакладніць тэрміналогію. Пад дэмакратычнымі элементамі кіравання патрэбна разумець усе элементы, дзе прысутнічае абіраемасць службовых асоб. Хай выбаршчыкамі будзе абмежаванае кола людзей, ці абіранне адбываецца із асяроддзя некаторых нейкім чынам вызначаных асоб: усё адно гэта дэмакратычныя элементы. Тое што зараз звычайна разумеецца пад словам дэмакратыя, калі правам выбірання надзелены ўсе і быць абраным мае права кожны, гэта ўсяго толькі крайні варыянт дэмакратыі і пры гэтым далёка не самы лепшы, як і ўсе крайнасьці. Адпаведна пры аўтарытарнай форме кіравання перадача ўлады ажыццяўляецца на нейкім прынцыпе выключаючым абіраемасць службовых асоб. У рэчаіснасьці не існуе ніводнага народа якому была б уласьціва выключна першая ці другая форма фарміравання ўлады. У рэчаіснасьці гаворка можа ісьці толькі пра пераважаючае значэнне тых ці іншых элементаў. Калі паглядзець на тую ж Масковію, то пры ўсёй яе відавочна пераважаючай аўтарытарнасьці сустракаюцца там-сям элементы абіраемасьці ўлады: ці то некаторая абіраемасць самых ніжэйшых урадаўцаў, а калі-нікалі нават і вярхоўнага кіраўніка, напрыклад той жа Смутны час і абранне на пасад першага Раманава. Можна колькі заўгодна крытыкаваць саму арганізацыю гэтага абрання і ступень яе, калі можна так выказацца, дэмакратычнасьці, але сам факт існавання абрання неаспрэчны.
[2] Новыя ідэі і накірункі развіцця як правіла распрацоўваюцца ў дэмакратычна наладжаных грамадствах, адпаведна з тым жа ўніверсальным законам адбірання. У дэмакратычна наладжаных грамадствах індывідуальная воля абмяжоўваецца нязначна, дзякуючы гэтаму ўзнікае вялікая колькасць разнастайных праектаў, пачынанняў, ініцыятыў і таму шляхам спроб і памылак знаходзіцца нейкі новы прагрэсіўны накірунак развіцця. Пры аўтарытарным кіраванні, пры якім асноўным прынцыпам лічыцца: дазволена тое што лічыць карысным кіраўнік, як самы разумны і адукаваны ў ідэале, новыя пачынанні магчымы толькі з дазволу кіраўніка, а гэта азначае, што іх вельмі мала, а гэта ў сваю чаргу азначае, што шанец напрапіць на нешта сапраўды карыснае вельмі абмежаваны, ці, ва ўсякім разе, патрабуе нашмат больш часу. Затое пры аўтарытарным кіраванні, у выпадку калі ў якасьці кіраўніка выяўляецца нейкая разумная асоба, здольная угледзець карыснасць вынайдзенага пачынання, на яе пашырэнне лёгка накіраваць вялізныя магутнасьці і здзейсніць вялізны крок наперад за дастаткова абмежаваны час. Таму ў гісторыі ўвесь час знаходзяцца прыклады таго, што новыя напрамкі развіцця вынаходзяцца ў дэмакратычна ўладкаваных грамадствах, а ўсталёўваюцца і пашыраюцца ў аўтарытарных.
[3] Націск быў менавіта ўсяго Усходу, а не выключна Масковіі. Калі пачынаеш больш уважліва прыглядацца да складу маскоўскага войска, то міжвольна ўзнікае ўражанне, што найбольш баяздольныя фармаванні складаліся із так званых “качэўнікаў”, якія чым глыбей у мінулае тым менш былі непасрэдна падначалены Маскоўскай уладзе. Наогул неяк сама сабой узнікае думка, што Масковія якраз і была канчатковым палітычным утварэннем, якім завяршылася грамадзкае развіццё так званых качавых народаў, для якіх якраз і было характэрным аўтарытарнае кіраванне. Дарэчы тэрмін “качавыя” народы вельмі нявызначаны. У сваім першапачатковым значэнні ён азначае адсутнасць пастаяннага месца жыхарства. Калі нейкае чалавечае згуртаванне знаходзіла пастаянную крыніцу харчавання хаця б на нейкі дастаткова працяглы перыяд часу, дык адразу ўзнікала аселае жыхарства. Пры гэтым не абавязкова толькі земляробства давала магчымасць жыць асела, гэта мог быць і рыбны промысел, ці мясцовасць асабліва прыдатная для нейкага паляўнічага промыслу. Зямляробства ў гэтым дачыненні з’яўляецца найбольш універсальнай крыніцай, якую можна наладзіць на вельмі шырокай прасторы, а рыбная ці паляўнічая крыніца маглі быць прыдатнымі толькі на невялікіх, вельмі спрыяльных дзялянках. Дарэчы і земляробства не выключае качавога стану жыцця, тое ж самае падсечнае земляробства, патрабуючае перасялення на новае месца жыхарства праз кожныя некалькі гадоў, адпаведна з умовамі свайго жыцця набліжаецца больш да качавога ладу жыцця.
[4] Самай вялікай памылкай, характэрнай для сучаснай апазіцыйнай думкі на Беларусі, з’яўляецца тое перакананне, што сучасны кіруючы на Беларусі ўрад, практычна аўтарытарны, з’яўляецца нейкім пераіначваннем прынцыпаў дэмакратыі. На самай жа справе ён з’яўляецца непасрэдны вынік крайняй дэмакратыі. Формула “народ ніколі не памыляецца” да такой ступені штучная і не адпавядаючая рэчаіснасьці, што кожны хоць трохі здольны разважаць чалавек непазбежна прыходзіць да такой жа высновы. Народ памыляецца нават больш часта чым некаторыя асобы, але пры ўмовах крайняй дэмакратыі яго пытаюцца як правіла адзін раз, а потым у яго ўжо ніхто нічога не пытаецца, а толькі уводзіцца ў вушы розныя хлуслівыя тлумачэнні
Ў кожным навуковым даследаванні існуе патрэба адрозніваць асноўнае ад другараднага. У гэтай кнізе асноўным з'яўляюцца астранамічныя вылічэнні часу стварэння Апакаліпсіса. Новы метад вызначэння часу, прыкладзены да старой кнігі, прывёў, як гэта часта бывала ў навуцы, да нечаканага адкрыцця. І год, і дзень... Болей »
Дзякуючы таму, што ўсе сем тамоў маёй кнігі не маглі быць нарукаванымі адразу, а толькі па адным томе у год, мне няпазбежна давялося пры іхным выданні кіравацца не толькі першапачатковым планам, але і перамяняць яго ў дэталях, прыслухоўваючыся да думак чытачоў і нярэдка да іхных парад. Так, у трэццяй... Болей »
Частка III. Чароўная казка пра старажытную класічную Элладу Адной із самых вялікіх перашкод пры дасьледаванні старажытнага жыцця, патрабуючага для свайго тлумачэння папярэдніх ведаў у галіне амаль усіх сучасных навук, з’яўляюцца недасканаласьці нашай сярэдняй адукацыі, пры якой розным навукам не выдаткуецца... Болей »
Маім заданнем было пагадненне гістарычнай навукі, узятай ва ўсёй яе агульнасьці, з навукамі прыродазнаўчымі, далёка апярэдзіўшымі яе ў наш час, і евангельскі Хрыстос набывае ў мяне не вялікую ролю, як самотная чалавечая фігура сярод вялікай выявы прыроды. Але я пачаў сваё выкладанне з яго, каб зацікавіць... Болей »
Чалавечая культура, ніколі не перапынялася і не ўзнікала, як птушка Фенікс са свайго попелу праз некалькі стагоддзяў. Толькі яе гегемонія пераемна пераходзіла із адной краіны ў іншую дзякуючы таму, што поспехі тэхнікі рабілі глебу апошняй прыдатнай для земляробчай апрацоўкі, стваралі там шляхі зносін... Болей »
Даследнік усё адно што паляўнічы. Ён ідзе праз невядомы лес, прызначыўшы сабе агледзець адну яго частку, але раптам заўважае напалову занесеныя снегам сляды буйнога невядомага звера, цалкам іншай пароды, чым чакаў. Што яму рабіць? Ахвяраваць зверам, дзеля захавання свайго папярэдняга плана ці, пакінуўшы... Болей »
Тут выкарыстаны той жа самы метад і таму я не паглыбляюся ў яго дэталёвае апісанне, адсылаючы жадаючых да толькі што пазначага твору. Дарэчы, гэты метад заўсёды можна патлумачыць з дапамогай некалькіх дзясятках слоў: старажытныя астролагі, продкі сучасных астраномаў, прыпісвалі нябесным сьвяцілам таямнічы... Болей »
Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца... Болей »
У палове цяперашняга стагоддзя беларускі край і яго насельнікі вызываюць вялікую цікавасць да сябе з боку польскай і рускай літаратуры і навукі. З’явіўся шэраг нататкаў, апісанняў падарожжаў, сборнікаў песень, разваг пра мову, гістарычных твораў. Цікавасць да краю ўзбуджаецца пераважна мясцовымі ўражэнцамі... Болей »
Пінскі ўезд Мінскай губ., займаючы вярхоўі Прыпяці, з мноствам рэчак, азёр і балот, пераразаючых яго ва ўсіх накірунках, з’яўляецца ці не адным з самых глугіх і незнаёмых куткоў нашай Айчыны. Гэта цэнтр Палесся, самая цікавая, самая характэрная яго частка, прырода, якая да гэтых пор дзікая і захоўвае... Болей »