be

Голубеў Валянцін

Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. у 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам ў будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску (Гомельская вобласць), служыў у войску. У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Ягелонскім, Пазнанскім універсітэтах, Вільнюскім педагагічным універсітэце.

У 1990 — 1995 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання, сакратаром пастаяннай камісіі па міжнародных і знешнеэканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З'яўляўся членам рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.

У 2006 г. стаў першым лаўрэатам акадэмічнай узнагароды імя Льва Сапегі, прысуджанай вучонай радай з прадстаўнікоў Ягелонскага, Беластоцкага, Варшаўскага, Пазнанскага і Вроцлаўскага універсітэтаў. Даследуе пытанні сацыяльна-эканамічнай і канфесіянальнай гісторыі Беларусі XVI - XVIII стст., культуры, унутранай і знешняй палітыкі Беларусі XX ст.

Голубеў Валянцін. Выданьні

Гістарычны Альманах 07
pdf

Гістарычны Альманах 07

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org