be

Гужалоўскі Аляксандр

Гужалоўскі Аляксандр

У 1978–1983 г. студэнт гістарычнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. 1983–1985 гг. – служба ў Савецкай Арміі. У 1985–1988 гг. – навуковы супрацоўнік Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1988–1991 гг. – аспірант аддзела музеязнаўства НДІ культуры АН СССР (Масква). У 1991–1993 гг. – старэйшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1993 г. – дацэнт, з 2004 г. – прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Гісторыя музеяў Беларусі ў другой пал. ХVІІІ – пач. ХХ стст.”. У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі ў 1919–1941 гг.”. Аўтар больш 100 навуковых артыкулаў па беларускай культурнай праблематыцы. Стажыраваўся ва Універсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША, 1994–1995), у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды, 1996–1997), Кліўлендскім мастацкім музеі (ЗША, 2004–2005).

Гужалоўскі Аляксандр. Выданьні

Працы гістарычнага факультэта БДУ Выпуск 4

Працы гістарычнага факультэта БДУ Выпуск 4

Навуковы зборнік

Чацвёрты выпуск зборніка «Працы гістарычнага факультэта БДУ» (першы выйшаў з друку ў 2006 г.) працягвае серыю штогадовага навуковага выдання, якое ўключае ўсю палітру тэматыкі гістарычных даследаванняў. У выпуску прадстаўлены рубрыкі: «Айчынная і ўсеагульная гісторыя», «Гістарыяграфія», «Крыніцазнаўства... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 4/2002

Беларускі гістарычны часопіс 4/2002

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

Галубовіч Ала, Лісава Ларыса, Віцебская губерня ў дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (да 200-годдзя ўтварэння Віцебскай іуберні) Гужалоўскі Аляксандр, Калекцыя напалеаністыкі І.Х.Каладзеева ў Нова-Барысаве Дзікцяроў Леанід, Першабытнае грамадства. Цывілізацыі старажытнага... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 3/1999

Беларускі гістарычны часопіс 3/1999

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

“Беларускі гістарычны часопіс” – адзіны ў Рэспубліцы Беларусь навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс, дзе арганічна спалучаюцца арыгінальныя навуковыя і навукова-метадычныя матэрыялы па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі. Часопіс публікуе матэрыялы па палітычнай, эканамічнай, аграрнай... Болей »

Спадчына 2/1993
pdf

Спадчына 2/1993

часопіс Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савепкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстаньне. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org