be

Дзіцячая літаратура

Баран - бок абадран
djvu

Баран - бок абадран

беларуская народная казка

Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран... Болей »

Лёгкі хлеб
djvu

Лёгкі хлеб

беларуская народная казка

Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці. Выйшаў зь лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьць. Падыйшоў да яго воўк: — Ты што ясі, чалавеча? — Хлеб, — адказвае касец. — А ён смачны? — Дзіва што смачны! — Дай мне пакаштаваць.... Болей »

Не сілай, а розумам
djvu

Не сілай, а розумам

беларуская народная казка

Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь. — Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца! Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон! — Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім... Болей »

Паветраны дом
pdf

Паветраны дом

вершы
Мілітанян Эдвард

Эдвард Мілітанян — вядомы армянскі паэт, аўтар шматлікіх кніг. Кніжка «Паветраны дом», як і некаторыя іншыя, напісана ў займальна-казачным стылі, прасякнута тонкім гумарам. Праз сваіх герояў паэт вынаходліва апавядае цікавыя гісторыі, якія адкрываюць для дзяцей новы, маляўнічы свет. Творы Эдварда Мілітаняна... Болей »

Вясёлая азбука
pdf

Вясёлая азбука


Аланазараў Агагельды

Кожны трымаў у руках беларускую або рускую азбуку і разам з ёю рабіў першыя крокі ў чытанні. А вось ці бачылі вы азбуку туркменскую? Цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць. У перакладзе на беларускую мову выходзіць «Вясёлая азбука» вядомага туркменскага паэта Агагельды Аланазарава. Давайце паглядзім... Болей »

Азбука Бяспекі
pdf

Азбука Бяспекі


Калі на замёрзлым вадаёме вы бачыце, што чалавек праваліўся пад лёд, тут жа клічце на дапамогу ці званіце ў службу бяспекі. Да проламкі набліжайцеся вельмі асцярожна, лепш за ўсё паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Чалавеку, які топіцца, працягніце кій або канец дошкі і, калі той ухопіцца за яго, цягніце... Болей »

Ша-ша з левага чаравіка
pdf

Ша-ша з левага чаравіка

казкі
Мальчэўская Алена

Хто варушыцца ў левым чаравіку? Колькі сланоў можа змясціцца ў звычайным пакоі? Што такое таямніцы і чаму іх варта захоўваць? Як правільна боўтаць нагамі і спяваць словы ў лесвічныя пралёты? На гэтыя пытанні спрабуюць знайсці адказы героі казак Алены Мальчэўскай. Шчаслівыя людзі, шытыя сланы і пухнатыя... Болей »

Пра арэхі, сома і бабра
pdf

Пра арэхі, сома і бабра

казкі
Сітуха Уладзімір

Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі... Болей »

Ці далёка да Афрыкі?
pdf

Ці далёка да Афрыкі?

казкі
Слабашпіцкі Міхайла

У гэтай кніжцы жывуць найразумнейшыя папугаі. І з гэтай кніжкі вельмі добра відаць афрыканскіх кракадылаў. А цікавых таямніц у гэтай кніжцы больш, чым старонак!... Болей »

Нарвежскі кот не падвядзе
pdf

Нарвежскі кот не падвядзе

казкі
Слабашпіцкі Міхайла

Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе. Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ўжыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку?... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org