- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганька з Васільком гулялі на лузе. Сонца толькі выглянула з-за лесу. Сцюдзёная раса, быццам крапіва, апякала босыя ногі. Кожная травінка, кожная кветачка свяціліся ў сонечных праменнях цудоўным агеньчыкам. — Як прыгожа! — ажно спыніўся Васілёк. Ён нахіліўся і пачаў нешта разглядваць. — Глядзі, Ганька,—... Болей »
У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці.... Болей »
Завуць яго мамурык. І шукаць яго трэба на планеце Мамурыя, дзе заўсёды жылі і, напэўна, жывуць і цяпер — мамуры. Да гэтага трэба дадаць яшчэ адно. Калі я расказала пра яго знаёмай дзяўчынцы, яна адразу сказала, што мамурыкам яго завуць таму, што ён заўсёды знаходзіцца каля мамы. Але гэта няпраўда. Мама... Болей »
Адукацыйная праграма «Бусел», якую мы жадаем Вам прапанаваць – гэта ваша мажлівасць далучыцца у аховы белага бусла, пазнаёміцца з падыходамі, якія ўжываюцца ў гэтай справе ў нашай краіне і свеце. Згодна з крытэрыямі Міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП) белы бусел, хоць і шырока распаўсюджаны і шматлікі... Болей »
Вучэбны дапаможнік для 5 класа агульнаадукацыйных ўстаноў з беларускай мовай навучання. Дапаможнік выпушчаны Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь... Болей »
Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’са не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая... Болей »
У гэтай кнізе сабраны казкі Уладзіміра Караткевіча. Адзінаццаць з іх былі напісаны яшчэ ў студэнцкія гады і былі дасланы Якубу Коласу. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі народнага песняра. Паэт У. Карызна адшукаў іх і падрыхтаваў да друку... Болей »
Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць... Болей »
«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб... Болей »
Кніжка «Адмыслоўцы» займальная і пазнавальная. Яна можа быць выкарыстана на ўроках беларускай мовы, а таксама ў дзіцячых садках і дапаможа дзецям спасцігаць таямніцы роднага слова. Дзіцячая шчырасць і дабрыня, зычлівасць і спагада, любоў да роднага краю — асноўная тэматыка вершаў, многія з якіх пабудаваны... Болей »