- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць... Болей »
Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы... Болей »
Справа Францыска Скарыны ў Еўрапейскім кантэксце, Скарынаўскія традыцыі і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне; літаратуразнаўства: агульныя, тэарэтычныя пытанні; беларуская літаратура 14-19 ст. ў яе ўзаемасувязях з іншымі літаратурамі; узаемадачыненні беларускай літаратуры 20 ст. з літаратурамі свету -... Болей »
Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926). Ягоная “Дзея...” зьяўляецца ўнікальным творам у беларускай літаратуры. Гэта не клясічныя ўспаміны ці дзёньнік, але нататкі, які пісаліся на працягу гадоў жыцьця з розных нагодаў. Нататкі даюць... Болей »
Шматлікія гісторыкі-даследчыкі ўжо даволі доўгі час параўноўваюць Беларусь і Ірляндыю. Сапраўды, агульнага шмат. Тым больш відавочна гэта пасля навуковых канферэнцыяў, якія час ад часу ладзяцца грамадскімі аб'яднаннямі. Адметна, што падчас правядзення семінараў, даследчыкі не толькі вядуць размову пра... Болей »
Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця... Болей »
У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства... Болей »
Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду... Болей »
Кніга, якая сабрала ў сабе матэрыялы канферэнцыі "Пушкін - Беларуская культура - Сучаснасць", прысвечана не толькі вялікаму рускаму паэту, але таксама і бязмернаму досведу і творчасці песняра, які сваім словам і творамі ўзбагаціў сусветную культуру. Яго слова аказала ўздзеянне і на беларускую культуру.... Болей »
2000 год быў годам далейшага ўмацаваньня аўтарытарнага кіраваньняАляксандра Лукашэнкі і барацьбы беларускай апазіцыі за дэмакратычныя зьмены ў краіне. Надзеі на правядзеньне ў Беларусі ў 2000 годзе свабодных і законных выбараў у парламент краіны ня спраўдзіліся. Выбары прайшлі па Выбарчым кодэксе, які... Болей »