be

Гісторыя

Wieś Gregorowce i... ludzie

Wieś Gregorowce i... ludzie


Siemieniuk Eugeniusz

Czym są dla mnie Gregorowce? Przez wiele lat, prawie pięćdziesiąt, były jedynie punktem na mapie i zapisem w metryce urodzenia. Okoliczności sprawiły, że w wieku młodzieńczym, jako szesnastolatek, wyfrunąłem stąd do „wielkiego świata". A te poprzedzające 16 lat były na tyle trudne, że właściwie najzasadniej... Болей »

Pro et contra

Pro et contra


Сяднёў Масей

На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча.... Болей »

Выбраныя працы
pdf

Выбраныя працы


Тумаш Вітаўт

Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя... Болей »

Зора Кіпель 35zł

Зора Кіпель


Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне... Болей »

Дні аднаго жыцця...

Дні аднаго жыцця...

Успаміны, артыкулы, дзённікі
Кіпель Зора

У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага... Болей »

Выбранае

Выбранае


Грыб Тамаш

Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя... Болей »

Шчонаўскія абразкі
pdf

Шчонаўскія абразкі

кніга прозы
Кеда Альжбета

Кніга Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі, – гэта не проста аповед пра гісторыю яе роднае вёскі Шчонава, што на Карэліччыне. Гэта сапраўды непрыдуманая проза пра даўняе і не вельмі далёкае мінулае жыццё людзей, вартае памяці. Аўтарка сабрала яго аскепкі, каб... Болей »

Вырваныя бачыны
pdf

Вырваныя бачыны

Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі
Юрэвіч Лявон

Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і... Болей »

Сацыяльныя і культурныя працэсы ў беларускай вёсцы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
pdf

Сацыяльныя і культурныя працэсы ў беларускай вёсцы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.


Токць Сяргей

У манаграфіі на аснове аналізу шырокага кола крыніц разглядаецца развіццё сацыяльных і культурных працэсаў у беларускай вёсцы ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Аўтар стварае мадэль капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага сялянскага грамадства, асвятляе пытанні сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялянства... Болей »

Памятныя мясьціны 1863 году на Гарадзеншчыне
pdf

Памятныя мясьціны 1863 году на Гарадзеншчыне


Хільмановіч Уладзімір

У Петрапаўлаўскім касьцёле (1854-75) мемарыяльная дошка Францішку Багушэвічу, заснавальніку беларускай літаратуры, удзельніку паўстаньня. На сядзібе Францішка Багушэвіча драўляная альтанка з назвай “Расьпятая воля”, зробленая паэтам у памяць ахвяраў паўстаньня 1863 г. Сьвіслач. На мясцовых могілках справа... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org