be

Гісторыя

Спаленыя вёскі 1946

Спаленыя вёскі 1946


Латышонак Алег, Яраслаў Іванюк

На мяжы студзеня і лютага 1946 г. аддзел польскага ўзброенага падпольля PAS NZW, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс „Буры”, спаліў 5 беларускіх вёсак. Згарэлі Залешаны, Шпакі, Зані, Волька Выганоўская і Концавізна. Разам з вазакамі, забітымі каля Пухалых Старых, у гэты час загінула больш за 80 мірных... Болей »

Студзеньскае Паўстанне і міф Кастуся Каліноўскага

Студзеньскае Паўстанне і міф Кастуся Каліноўскага


Латышонак Алег, Яраслаў Іванюк

Ў адрозненні ад палякаў ці літоўцаў, для беларусаў Студзеньскае Паўстанне гэта не завершаная тэма. Яго правадыр на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі ў савецкай гістарыяграфіі прадстаўляўся як герой але - герой-рэвалюцыянер. Гэта змянілася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі калі Каліноўскага сталі... Болей »

Беларусы Беласточыны

Беларусы Беласточыны


Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »

На радзіме Ігната Дварчаніна
pdf

На радзіме Ігната Дварчаніна

З краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне
Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам. Артыкулы напісаны падчас гісторыка-краязнаўчых вандровак і незабыўных сустрэч на дзятлаўскай зямлі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і з асабістага архіва аўтара.... Болей »

Ачышчэнне душы
epub pdf

Ачышчэнне душы

Успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Карпечанка М., Чыгрын Сяргей - уклад.; Чыгрын Сяргей - прадм.

Кнігу, якую вы, шаноўныя чытачы, трымаеце ў руках, напісалі тыя, хто добра ведаў, шчыра сябраваў і вучыўся ў выдатнага педагога, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча. Гэта кніга — светлая памяць пра чалавека, якога мы ведалі, якога часта прыгадваем сёння самымі... Болей »

Пан Трудоўскі
pdf

Пан Трудоўскі

З літаратурнай спадчыны
Лейка Кандрат, Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар

Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921).... Болей »

Скрыжалі памяці
pdf

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »

Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках
pdf

Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках

[1900–1950]
Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына адлюстроўвае аблічча Слоніма, яго архітэктуру, помнікі, падзеі, а таксама людзей, якія жылі ў першай палове ХХ стагоддзя ў гэтым старажытным і багатым на гістарычныя факты горадзе над Шчарай. Фотаздымкі і паштоўкі з архіва аўтара.... Болей »

Літаратурнае рэдагаванне, кнігавыданне, журналістыка на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у ХVII ст.
pdf

Літаратурнае рэдагаванне, кнігавыданне, журналістыка на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у ХVII ст.


Еўмянькоў Віталь

Прапанаваныя вучэбна-метадычныя матэрыялы па курсе “Літаратурнае рэдагаванне” прызначаны для студэнтаў спецыяльнасці “Журналістыка”. Работа мае на мэце ўвесці ў навуковы ўжытак, а таксама ў вучэбны працэс звесткі па гісторыі рэдагавання, і кнігавыдання на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, пазнаёміць са спецыфікай... Болей »

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
pdf

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага


Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org