- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы... Болей »
Язэп Найдзюк са сваёй гісторыяй Беларусі ўпісаўся ў беларускую гістарыяграфію перш за ўсё сваімі двума выданьнямі "Беларусь учора і сяньня" — віленскім з 1940 г. і менскім з 1944 г. Так сталася, што адно і другое выданьне сталі па вайне крамольнай гісторыяй Беларусі, дарэчы, як і сам аўтар. Цікавасьць... Болей »
Асвятляецца старажытная гісторыя паўночнай Беларусі ад мезаліту да ІХ ст. н. э. Паказваюцца асноўныя этапы першабытнай гісторыі Беларускага Падзвіння, роля прыродных умоў і іх сувязь з гаспадарчай дзейнасцю. Для раскрыцця пытанняў духоўнага жыцця нашых продкаў выкарыстаны фальклорны матэрыял. Разлічана... Болей »
Кніга апавядае пра эканамічныя, палітычныя, культурныя і інш. аспэкты беларуска-расійскага збліжэньня, пачынаючы з моманту распаду Савецкага Саюзу. Асабліва вялікая ўвага адводзіцца эканамічным адносінам Беларусі і Расіі. Не абмінаюцца ўвагай праблемныя вузлы ўва ўзаемадачыненьнях дзьвюх краін, напрыклад... Болей »
Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне «Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна» з серыі «Архітэктурная спадчына Берасцейшчыны» закранае праблемы гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі палацаў, паркаў, сядзіб і замкаў на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы. Кніга... Болей »
У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты... Болей »
"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.... Болей »
Białoruskie Towarzystwo Historyczne narodzić się musiało, ale jego założenie w danym momencie wynikało z pewnego rozczarowania. Było to rozczarowanie podwójne. Z jednej strony brakiem poparcia, a przynajmniej brakiem wystarczającego poparcia ze strony współziomków dla białoruskiej działalności politycznej.... Болей »
У польскай гістарыяграфіі даследаванні кіруючых органаў, а таксама асоб, якія займаліся вядзеннем дзяржаўных спраў у Вялікімі Княстве Літоўскім - вядзецца даволі грунтоўна. Цікавасць жа да службоўцаў і чыноўнікаў, якія служылі і працавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачала з'яўляцца толькі на працягу... Болей »
Нягледзячы на шматлікія супярэчнасці і складанасці кожны рэгіён або вобласць на Беларусі маюць выданні, якія на рэгіянальным узроўні сабралі ў сабе спісы рэпрэсаваных у сталінскія часы людзей. Тым не менш, казаць пра іх паўнату і грунтоўнасць пакуль не прыходзіцца. Хіба што толькі разам, у спалучэнні... Болей »