be

Грамадзтва

«Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя
pdf

«Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя

Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў
Валодзін Уладзімір, укладальнік

Навукова-папулярны зборнік «Бязродны касмапаліт Кім Хадзееў ды іншыя» — 9-я кніга серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе ўкладальнік гісторык Уладзімір Валодзін даследуе тэму рэпрэсій за іншадумства ў савецкія часы і раскрывае малавядомыя дэталі пераследу прадстаўніка мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева... Болей »

Споведзь
epub pdf

Споведзь


Геніюш Ларыса

Ужо сама назва гэтай кнігі прымушае адкрыць яе і заглыбіцца ў чытанне. “Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не... Болей »

Беларус у Беларусі
pdf

Беларус у Беларусі

Эпісталярыі пра мову і маральнасць
Булавацкі Міхась

У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне... Болей »

Дзевяноста шосты
pdf epub

Дзевяноста шосты


Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту... Болей »

Дзевяноста чацьвёрты
pdf epub

Дзевяноста чацьвёрты


Навумчык Сяргей

Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй... Болей »

Дзевяноста другі
pdf epub

Дзевяноста другі


Навумчык Сяргей

У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя... Болей »

Дзевяноста першы
pdf epub

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка
Навумчык Сяргей

Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай... Болей »

Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят чатыры кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў.... Болей »

Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

На маршы
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню.... Болей »

Клініка кітайскага дантыста
pdf epub

Клініка кітайскага дантыста


Бартосік Зьміцер

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org