be

Грамадзтва

Берасцейскія карані

Берасцейскія карані

Гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік

„И рече Святополк, яко: Поведал ми Давыд Игоревич, яко Василко брат ти убил Ярополка, и тебе хощет убити и заяти твою волость, Туров и Пинск, и Берестий...” Так у сувязі з пагрозай захопу князем Васількам Расціславічам Церабоўльскім, пад 1097 г . у летапісе ўпершыню прыгадваецца Пінск. Гэтыя падзеі адбываліся... Болей »

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў


У кнізе з пазіцыі дасягненняў сучаснай навукі прааналізаваны ўсе найважнейшыя этапы гісторыі краіны – ад засялення яе тэрыторыі чалавекам, фарміравання беларускага этнасу, беларускай мовы, праз развіццё яе гісторыі, асветы, навукі, культуры, асноўных відаў мастацтва, рэлігіі і да ўтварэння беларускай... Болей »

Белорусское Поозерье: язык и духовная культура

Белорусское Поозерье: язык и духовная культура


Калектыўная манаграфія прысвечана даследаванню ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння мовы і культуры аднаго з найбуйнейшых рэгіёнаў рэспублікі – Беларускага Паазер’я. Ахоплівае розныя аспекты функцыянавання мовы і духоўнай культуры ў рэгіёне: гісторыю вывучэння народнай лексікі, традыцыі мастацкай культуры, пытанні... Болей »

Свайго лёсу не мінеш

Свайго лёсу не мінеш


Белямук Міхась

Гэтая кніга – жыццяпіс вядомага ў замежжы дзеяча беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння Мхася Паўлавіча Белемука, аўтара шматлікіх гістарычных артыкулаў, ганаровага сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Доўгі шлях Міхася Белемука, ад глухога кутка Берасцейшчыны ў Беларусі да гораду... Болей »

Хацюхова

Хацюхова

Гісторыя невялікага паселішча
Брэгер Герман

Гэтая кніга распавядае пра гісторыю аднаго з шматлікіх паселішчаў Беларусі – вёскі Хацюхова Крупскага раёна Мінскай вобласці – ад сярэдзіны ХV ст. да 1918 г. Шматбакова асветлена жыццё ўладальнікаў вёскі і яе насельнікаў, сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і культурны стан паселішча на розных гістарычных... Болей »

Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі

Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі


Адамушка Уладзімір

Гэтае выданне – першая спроба ў беларускай гістарыяграфіі паказаць поўную, аб’ектыўную і цэласную карціну палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў на Беларусі. У кнізе шырока выкарыстаны і ўпершыню прапануюцца чытачу невядомыя раней архіўныя дакументы, у тым ліку і з архіваў КДБ, па праблеме палітычных рэпрэсій.... Болей »

Адвечным шляхам

Адвечным шляхам

Даследзіны беларускага сьветапогляду
Абдзіраловіч Ігнат

Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу.... Болей »

Памяць

Памяць

Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна

Кніга асвятляе багатую гісторыю Кобрыншчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых... Болей »

Беларусы Балтыі

Беларусы Балтыі

Учора, сёньня, заўтра

Вельмі сімвалічна, што І і ІІ з’езды беларусаў краін Балтыі і ІІІ канферэнцыя адбываліся там, дзе доўгія гады месціліся Беларуская гімназія, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства, рэдакцыі выданняў, ТБШ. Тут і сцены дапамагаюць. У сваім выступленні акадэмік Р. Гарэцкі згадаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org