- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэй, родныя песьні! Вы ў суме і горы, Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны,— Для роднай зямелькі вы сьветлыя зоры, Для роднага краю вы райскія гімны! У вас адаб'ецца нядоля і доля, Ўздыханьня, што ходзяць з сахою, з сякерай, I холад і голад, няволя і воля, I ў будучнасьць ясну надзея і вера. Янка Купала.... Болей »
Хочучы азнаёміць нашае граманзянства, а асабліва моладзь, закінутую сваёю доляю на чужыну і адарваную, дзякуючы гістарычным абставінам, ад родных хат, лясоў і поля, але ўсёю душою адданую свайму роднаму краю і народу, з тым абразом, які павінен быць ёй найдаражэйшым і найхарашэйшым, з абразом, які выяўляе... Болей »
Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі... Болей »
Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »
У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола... Болей »
Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная... Болей »
У кнізе прасочваецца працэс развіцця на беларускіх землях культавага дойлідства ў XIII—XVI стст. Прыведзены вынікі гістарычнага і архітэктурна-археалагічнага вывучэння помнікаў гэтага перыяду, уведзены ў навуковы ўжытак раней невядомыя, даследаваныя аўтарам культавыя пабудовы. Кніга багата ілюстравана. Разлічана... Болей »
Адной з характэрных, дагэтуль, на жаль, недастаткова па-сапраўднаму ацэненых асаблівасцей развіцця беларускай культуры і мастацтва мінулага было іх шчыльнае ўзаемадзеянне з культурай і мастацтвам Заходняй Еўропы. Гэтаму садзейнічалі геаграфічнае становішча нашай краіны, што знаходзіцца амаль у цэнтры... Болей »
Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »
Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаюць песні. Народная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя... Болей »