be

Мастацкая літаратура

Рэвалюцыя 35zł

Рэвалюцыя

раман
Марціновіч Віктар

Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны. Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант... Болей »

Ад жыцця прачнуцца... 30zł

Ад жыцця прачнуцца...

Фрэскі розных гадоў
Пятровіч Барыс

Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла…... Болей »

Як укладалі „Спадчыну” 30zł

Як укладалі „Спадчыну”

Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа... Болей »

Żubr 40zł

Żubr

i inne opowiadania
Androsiuk Michał

Dziesięć opowiadań Michała Androsiuka jak dziesięć listów z przeszłości, które autor napisał, zaadresował, zalegalizował znaczkami i gorliwie wrzucił do skrzynki. Ale te zostały odłożone w niewłaściwe miejsce przez stażystę zakochanego w konduktorce z pociągu, którym jeździł do pracy, i zapodziały się... Болей »

Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi 40zł

Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi


Arłou Uładzimier

Knihu vierśaŭ Uładzimiera Arłova, laŭreata mižnarodnaj premiji «Eŭrapiejski paet svabody» (Gdańsk, 2010), my vydajem łacinkaju, padtrymlivajučy jaje daŭniuju tradycyju ŭ bielaruskaj kultury.... Болей »

Янка Запруднік 70zł

Янка Запруднік


“Янка Запруднік” — кніга з сэрыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва й МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 г. Укладальнікі кнігі Натальля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. Выданьне мае ў сваім... Болей »

Каларадская пушча
pdf epub

Каларадская пушча


Квяткоўскі Севярын

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »

Распісаны квадрат
pdf

Распісаны квадрат


Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам і бурмістрам. Цяпер дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Друкаваўся... Болей »

Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава
mp3

Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

запіскі эмігранта
Крывічанін Лявон

Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з лепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых "Тутэйшых", патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі... Болей »

Непрамо(ў)ленае
pdf

Непрамо(ў)ленае

Абраныя вершы
Івашчанка Анатоль

У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы кнігі аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org