- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад канапай натужліва стракоча будзільнік. Змагаючыся з рэшткамі сну, намацваю бразготку млявымі пальцамі, цісну на гузік. Бацька на мінулым тыдні хварэў, пачуў тое стракаценне і быў незадаволены. Сказаў: пасля ўзыходу сонца ўсе нармальныя людзі павінны прачынацца без будзільніка. Але што зробіш, калі... Болей »
Пад самую раніцу быццам хтосьці паклікаў, ён абудзіўся. Пад бокам працяжна, з сіпатым прысвістам, храпла жонка. Ён тузануў Ніну за плячо, тая замармытала, крутнулася на левы бок. У свядомасці яшчэ луналі рэшткі сну. І, як заўсёды пасля цяжкога дня, прыснілася груша, якая расла каля бацькавай хаты. Дзіўныя... Болей »
Больш за ўсё на свеце Ганна баялася падвойнага падбародка. Таму кожнага ранку, выкуліўшыся з пасцелі, ставала перад люстрам і, задзёршы галаву, праводзіла пальцамі па гладкай, як у дзіцяці, шыі. І хоць падвойны падбародак дагэтуль не праглядаўся, жанчына ўздыхала і скоса пазірала на швейную машынку.... Болей »
Базыль жыве ў хаце, што месціцца ў канцы вясковай вуліцы, і кожнай раніцы ходзіць лавіць мышэй на Дабранскую гару. Насамрэч гэта ніякая не гара, а парослы пустазеллем пагорак са старой ліпай на вершаку. Летам на пагорку стагуюць сена, таму там і развялося шмат палёвак. Апоўдні, змарыўшыся, кот узбіраецца... Болей »
Сто гадоў ніхто не пісаў, а вось учора атрымаў е-мэйл. Нейкая студэнтка прапанавала напісаць — як я стаў пісьменнікам. Дзяўчына паведаміла, што колькі празаікаў ужо адказалі на гэтае пытанне, і неўзабаве адказы пабачыць свет. Я, вядома, адмовіўся ад такой прапановы. Выпінаць запалую грудзіну, закідваючы... Болей »
Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся... Болей »
Ніна Захараўна, кабета сталага веку, сядзела ў мяккім фатэлі і глядзела тэлевізар. Паказвалі кіеўскі майдан. І хаця на тэлеэкране людзі ў чорных шаломах стралялі па натоўпу, пасярод пляцу гарэлі кінутыя ў кучу скаты, і ў нетрах злавеснага куродыму нейкі маладзён махаў жоўта-блакітным сцягам, твар Ніны... Болей »
У кожным студэнцкім інтэрнаце ёсць пакой, які жартам называюць «кают-кампаніяй» і куды вечарамі любяць завітваць суседзі па паверху. У інтэрнаце, пра які тут размова, гэта сорак першы пакой. У ім жывуць студэнты будфака: ленінскі стыпендыят Сцёпка Аўчыннікаў — стрыжаны пад «бобрык» мацак, што, дзякуючы... Болей »
Лёшку Казарэза, маладога інжынера-электрыка, выклікалі ў аддзел кадраў і загадалі ехаць на курсы падвышэння кваліфікацыі. Ехаць не было ахвоты, а тут яшчэ перціся даводзілася ў далёкую і нязнаную Уфу. І вось бліжэйшай суботай адстаяўшы тры гадзіны ў авіякасе, Лёшка ўзяў квіт да Уфы, а па дарозе да хаты... Болей »
— Бачыш лясок? За ім ужо была Польшча. Мішка Марыновіч зацягваецца цыгарэтай, цісне на газ, і спіна Сцяпанава ўціскаецца ў прыслон сядзення. Цёмна-зялёная сцяна, якая здалёк выглядала ўзлессем пушчы, паўстала паласой высозных елак. Мішка перахоплівае Сцяпанавы позірк, торгае галавой. — Палякі ўздоўж... Болей »