- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся... Болей »
"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве". Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха... Болей »
Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім.... Болей »
Кніга «Плашчаніца» — вынік творчага сумоўя Эдуарда Аку ліна і 12 сербскіх мастакоў, для якіх вершы беларускага паэта сталі крыніцай натхнення для стварэння сваіх твораў. Ідэя праекта належыць сербскаму літаратару і мастаку Міколу Шындзіку. Гэта 13-я кніга ў літаратурна-мастацкай серыі, прэзентацыі якой... Болей »
Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай... Болей »
Кніжка аб тым, што можа стацца, калі чалавек скажа “ТАК” Божаму пакліканню і дасць яму здзейсніцца. Прысвечана Міхаілу, Вользе (пасмяротна) і Валеру з Наташай, якія насцеж адчынілі для мяне дзверы сваіх сэрцаў і Беларусі, а таксама іншым дарагім (Зеларусам: Антонію з Наташай, Паўлу з Вольгай, Аляксею... Болей »
У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў розны час. Пераклады твораў сусьветна вядомага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньс-кага зробленыя паводле выданьня: Konstanty Ildefons Gałczyński, POEZJE. Czytelnik. Warszawa, 1973. Асобныя з гэтых твораў публікаваліся ў газэтах “Наша Ніва”, “Сям’я”, а таксама... Болей »
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама... Болей »
У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай... Болей »
Зборнічак вершаваных водгукаў на актуальныя падзеі вулічнай палітыкі і прапагандысцкай барацьбы "Вандэя навыварат" зьявіўся ў 1989 г. Надрукаваны ён быў на ратапрынце ці нечым падобным, макет - машынапісны, плюс некалькі карыкатур у якасьці ілюстрацыяў. Аркуш (аркушы?) з макетам трэба было ўручную разрэзаць... Болей »