be

Мастацкая літаратура

Адзінай маці сыны

Адзінай маці сыны

Аповесці
Ваданосаў Мікола

У новую кніжку М. Ваданосава ўваходзяць дзве невялікія аповесці. У творы «Адзінай маці сыны» аўтар ярка малюе незабыўныя карціны самаахвярнай барацьбы беларускіх падполынчыкаў і партызан з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Аповесць «На дзікай паляне» прысвечана паказу жыцця сучаснай моладзі.... Болей »

Дзе віруе Бяроза

Дзе віруе Бяроза

Выбранае. Аповееці і апавяданні
Ваданосаў Мікола

Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным... Болей »

Дзень — і ўсё жыццё

Дзень — і ўсё жыццё

Аповесць, апавяданні
Ваданосаў Мікола

Герой аповесці М. Ваданосава (нар. у 1923 г.) пражыў доўгае і складанае шыццё, у якім адлюстраваўся лёс цэлага пакалення — калектывізацыя, перадваенны час, вайна, перыяд узнаўлення. Жыццё героя асветлена чыстым, светлым каханнем, якое ён пранёс і захаваў наперакор нягодам... Мікіта Варановіч гераічна... Болей »

Здарэнне на Сцюдзёнцы

Здарэнне на Сцюдзёнцы

Аповесць
Ваданосаў Мікола

3 некаторага часу на рацэ Сцюдзёнцы пачалі знікаць калгасныя качкі. Брыгадзір калгаса даручае групе хлапчукоў на чале са студэнтам Андрэем адшукаць невядомага злодзея. Пра цікавыя прыгоды хлопцаў на рацэ і возеры, пра іх сустрэчы з рознымі людзьмі, а таксама пра тое, як быў выяўлены сапраўдны віноўнік... Болей »

Жанчына каля люстэрка

Жанчына каля люстэрка

Апавяданні, нарысы
Вайцяшонак Марыя

У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літарагура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні.... Болей »

И снятся белые снега

И снятся белые снега

Рассказы и повести
Вакуловская Лилия

Рассказы и повести известной писательницы Лидии Вакуловской о наших современниках. Люди разных судеб, разных характеров проходят перед нами. И в повестях, и в рассказах сквозит главное: доброе отношение к жизни и к людям, человечность, а также общий жизнеутверждающий тон.... Болей »

Лірыка і сатыра

Лірыка і сатыра

Выбранае
Валасевіч Эдуард

Кніга «Лірыка і сатыра» складаецца з двух раздзелаў. У першы ўваходзяць санеты, у другі — байкі. Санеты як класічны від лірычнай паэзіі перадаюць хвалюючыя пачуцці кахання, філасофскую сутнасць чалавечага быцця. Байкі паказваюць негатыўныя з’явы нашай рэчаіснасці.... Болей »

Вершы і байкі

Вершы і байкі


Валасевіч Эдуард

Эдуард Валасевіч нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе. З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру... Болей »

Чалавек напрадвесні

Чалавек напрадвесні

Расказ пра Максіма Багдановіча
Бярозкін Рыгор

Гэта кніга — нарыс пра складаны і нялёгкі лёс Максіма Багдановіча, таленавітага беларускага паэта. Аўтар знаёміць чытача з творчым шляхам пісьменніка, прасочвае вытокі яго творчасці, спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, раскрывае сутнасць яго наватарскіх пошукаў у паэтычным майстэрстве.... Болей »

Сонцам заручоныя

Сонцам заручоныя

Вершы і паэма
Бялевіч Антон

«Сонцам заручоныя» — новая кніга паэзіі вядомага беларускага паэта Антона Бялевіча. Яе склалі вершы, паэма і фельетоны.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org