- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу екладаюць аповесць і апавяданні. У аповесці — на складаным лёсе сялянскай сям’і глыбока даследаваны падзеі пасляваеннай вёскі. Героі апавяданняў — таксама сельскія працаўнікі. Аўтар паказвае нялёгкія шляхі станаўлення характараў, ставіць і вырашае маральна-этычныя праблемы сучаснасці.... Болей »
Раман «Бсдна басота» напісаны на новым, яшчэ не асвоеным літаратурай матэрыяле, паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі. Твору ўласцівыя глыбіня асэнсавання жыццёвых з'яў, непаўторнасць вобразаў, жывая, метафарычная мова.... Болей »
У кнігу Віктара Гардзея «З мінулага не вяртаюцца...» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі.... Болей »
У Насці, галоўнай гераіні аповесці «Жыта ганьбу не заслоніць», у вайну загінуў муж, памерлі дзеці. Аднойчы ваеннай зімой, ідучы на заданне з партызанскага атрада, ён завярнуў дамоў. Сагрэты Насцінай ласкай, Сямён вырашыў заначаваць. А раніцай у хату ўварваліся паліцаі. Хто выдаў мужа? Над гэтым пытаннем... Болей »
Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага»... Болей »
У гэтым зборніку змешчаны вершы, напісаныя аўтарам ў розныя гады. Паядноўвае іх адзіны стрыжань — любоў да Беларусі, клопат пра заўтрашні дзень роднай зямлі.... Болей »
Трэцяя і чацвёртая квадры-кнігі рамана «Сокі цаліны» — «Крыжавыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы» — закранаюць многія праблемы грамадскага палітычнага жыцця, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі» — стойкіх і мужных барацьбітоў за новы грамадскі лад.... Болей »
«Сокі цаліны» — першы беларускі раман — складаецца з чатырох квадраў-кніг: «Бацькава воля», «На перагібе», «Крыжавыя дарогі» і «Чырвоныя зарніцы». Першыя дзве квадры расказваюць пра местачковы побыт, разгортваюць шырокі малюнак заводскіх будняў у дваццатыя гады.... Болей »
Падзеі ў аповесці адбываюцца ў першыя месяцы акупацыі гітлераўцамі невялікага беларускага гарадка. У цэнтры апавядання — трое сяброў. За год да вайны, закончыўшы дзесяцігодку, едзе ў лётнае вучылішча Косця. Ніна і Паўлік заканчваюць школу ўжо ў сорак першым. Нялёгкія выпрабаванні выпалі на іх долю, але... Болей »