be

Мастацкая літаратура

Апошняй сцяжынкай...
epub

Апошняй сцяжынкай...

Аповед
Пятрэнка Юльяна

З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі.... Болей »

“Памяць – адзіны рай...”
epub

“Памяць – адзіны рай...”

Мініяцюры
Мароз Мікалай

Пастаральны малюнак дзяцінства: мама, якая нясе з чарэні цёплую ватоўку і падкладвае мне пад бок, нешта светлае шэпча на вуха. А я, усцешаны гэтым цяплом і пяшчотаю, ціха і лагодна заплюшчваю вочы. I сны ў дзяцінстве не такія вычварныя, як цяпер, – яны светлыя і сонечныя. Мо таму, што мама праз усю зіму... Болей »

Гульня словаў
epub

Гульня словаў

Апавяданне
Камінская Зараслава

Па яго прыйшлі а палове на чацвёртую. Максім ведаў: хапун пачынаецца ў гэты час. І быў бы расчараваны, каб яго не забралі вось так, традыцыйна, сярод ночы: то б значыла, што там, на тым баку, ставяцца да справы несур’ёзна і нічога ў іх не атры­маецца. А зараз усміхнуўся, пабачыўшы пад вокнамі чорны “варанок”:... Болей »

Хлопчык у кватэры №0
epub

Хлопчык у кватэры №0

Апавяданне
Качаткова Паліна

Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца.... Болей »

Марсіяне над вёскай
epub

Марсіяне над вёскай

Апавяданне
Мудроў Вінцэсь

А восьмай вечара тупкі пляц каля клуба ажывае. Сюды і мальцы на матацыклах пад’язджаюць, і малеча на роварах, і старыя цёткі да клуба клыгаюць, сюд-туд прыкладаючы далоні да броваў і паглядаючы ў канец бальшака. Гэтым часам з Азярышча прыязджае рэйсавы аўтобус. Людзі вяртаюцца з горада наладкаваныя... Болей »

Уратаванне
epub

Уратаванне

Аповед
Шчур Макс

Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не... Болей »

Бабуля
epub

Бабуля

Аповед
Шчур Макс

Бабуля нахіляецца над жалезным рукамыйнікам, кульбай высоўвае з-пад яго ацынкаванае вядро, бліжэй да сябе, так, каб яно апынулася ў яе каля самых мыскоў. Усім целам абапіраецца на рукамыйнік. Я адварочваюся да вакна і толькі чую знаёмы гук, падобны да бруення вады, калі напускаць яе ў нашую гарадcкую... Болей »

Жэнеўеў
epub

Жэнеўеў

Апавяданне
Дубавец Сяргей

– Раптам спыніцца сэрца, надыдзе смерць, пахаванне, а галава, прынамсі, гатовая для ўсяго гэтага, не трэба стрыгчы, учэсваць, няма лішняга клопату людзям, – думаў сабе Жэнеўеў, гледзячы ў люстэрка цырульні. Побач з люстэркам у вялізным акне снег густа падаў на сосны Батанічнага саду. Думкі пра гатовасць... Болей »

Пра любоў
epub

Пра любоў

Тры навэлы
Сцяпан Уладзімір

Мне дванаццаць з паловай, і я сяджу на мулкім крэсле з жалезнымі ножкамі ў вузкай бальнічнай палаце на адно вакно. Белы халат, які загадалі накінуць на плечы, – доўгі, адзін рукаў падраны, а на другім россып зялёных і рудых плямак. Пахне той халат чамусьці пудрай і рудым гаспадарчым мылам. А ў светлай... Болей »

Юда для Каліноўскага
epub

Юда для Каліноўскага

Дыптых
Далідовіч Генрых

У 1864 годзе, на самым пачатку яго, мінскія вышэйшыя губернскія і гарадскія чыноўнікі, асабліва жандарскія, з неспакоем, а больш з трывогай і тайнай нянавісцю, чакалі даволі высокага па пасадзе, небяспечнага госця. Той пад выглядам віленскага абываталя ехаў сюды на кароткі час, але з самымі вялікімі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org