be

Мастацкая літаратура

Час зьбіраць косьці. Евангельле пад Луку
epub

Час зьбіраць косьці. Евангельле пад Луку

Аповесьць
Казько Віктар

Ён агледзеў хату вачыма злодзея. Печ, грубка, палаці, стол, крэслы... Чырвоны кут з Бажніцай пад набожнікамі. I крыху зазлаваў. Адчуў, што не хапае гаспадарлівай цярплівасьці. Цярплівасьці натуры, што з году ў год дбала і парадкавала па паліцах, шафах і шуфлядах — кожны сподак, цьвік і матузок. Хацелася... Болей »

Брат родны, брат малочны
epub

Брат родны, брат малочны

Аповед
Варабей Ірына

— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу... Болей »

Замалёўкі з вясковага жыцьця
epub

Замалёўкі з вясковага жыцьця

Навэла
Каляда Югася

Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з... Болей »

На парукі
epub

На парукі

Элегія
Зуёнак Васіль

Сабраліся мужчыны пакурыць. А Мірон ня п’е, але і ён сабраўся таксама, — прыйшоў, значыць. Гэтак у яго заўсёды: дзе зьбяруцца, там і ён. А ня п’е. Плёткі, кажа, паслухаць хочацца... Ну, хочацца дык хочацца, — гэта ж ня выпіць на дармаўшчыну, «на халяву», прасьцей кажучы... Сядзі сабе, слухай, — не шкада.... Болей »

Мірон ды Мірон
epub

Мірон ды Мірон

Аповесьць
Някляеў Уладзімір

Ня ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго ня ведае. З чаго пачынаешся?.. З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашугала, а ты сядзеў за ёй у маліньніку, шукалі цябе — знайсьці не маглі, маці галасіла на попеле, думала... Болей »

Агледзься
epub

Агледзься

Тры навэлы
Сьвярдлоў Павал

Я не люблю знаёміцца з дзяўчынамі ў тралейбусах. Нам заўсёды выходзіць на розных прыпынках, а нават калі не, дык адразу пасьля дзьвярэй мы абавязкова разыходзімся ў розныя бакі. Гэта лёс, і я ніколі не спрабаваў нічога зрабіць з ім. Разумныя людзі не змагаюцца з лёсам. Я прымаю свой лёс такім, які ён... Болей »

Як я вучыўся катацца на веласіпедзе
epub

Як я вучыўся катацца на веласіпедзе

Аповед-згадка
Гіль Мікола

Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту... Болей »

Гарачая кроў Джото
epub

Гарачая кроў Джото

Навэла
Карамазаў Віктар

Пасьвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозьлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я зьвярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзьверы пад’езду: старыя, без дамафону, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі... Болей »

Знайсьці свой дзень
epub

Знайсьці свой дзень

Аповеды
Сьцебурака Усевалад

Прачынаюся — бы выпускаю шасі. Адкідаю коўдру — як расшпільваю форменны сіні лётны кіцель. Спускаю ногі з ложку — і бачу як падаюць да борту трап. Першыя крокі па цьвёрдае паверхні няўклюдныя, немаўлячыя. Трохі хістае. Збоку падасца – пасьля сну, насамрэч – пасьля палёту. Так, я лётаю ў сьне. Раней –... Болей »

Князёўне баіў цмок
epub

Князёўне баіў цмок

Аповед
Курчанкова Хрысьціна

Я – згубленая старонка сярэднявечнага лемантара. Толькі не кажыце, што ў Сярэднявеччы не было лемантароў. Аднекуль жа мяне вырвалі, недзе ж была тая краіна-кніга, у якой тры тузіны маіх складоў уліваліся ў казачку пра жахлівае каханьне й вернага цмока. Ці наадварот? Я забылася… Бо сёньня я ляжу ў стосіку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org