- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад смерцю апошняга прычасця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..... Болей »
Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы. І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе. Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала свечку з белага духмянага воску, вырабленага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага).... Болей »
Барані Бог, аніякім чынам не раўняюся я, нават не падсуседжваюся да класіка. Проста, як ні стараўся адысьці, адасобіцца ад яго — не магу. Нават не ад яго самога. Усяго толькі ад ягонага захапляючага — не адарвацца! — незабыўнага апавяданьня пад назовам: “Былі ў мяне мядзьведзі”. Нявыдуманага апавяданьня... Болей »
Аўдольцы, калі была малая, бацькі казалі: — Як зьясі цьвілы хлеб, лёгка паплывеш... Як зьясі з прыгаркаю, лёгка пабяжыш... А як зьясі чорствы, то будзеш доўга жыць!.. Казалі ж так, каб гэта не выкідвала аніякі хлеб. Яна й не выкідвала, а калі хлеб ужо надта быў цьвілы, прыгарэлы ці зусім сухі, што ня... Болей »
Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы. «Лячыў»… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, якія ўпалі... Болей »
Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня. Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам. У горадзе нас пяцёра. На два мільёны — пяцёра… Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце... Болей »
У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім... Болей »
Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны... Болей »
Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся... Болей »
Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і... Болей »