- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага... Болей »
Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень. Аднак нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы... Болей »
— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце... Болей »
Аркадзь Барысавіч стаяў перад пад’ездам блякла-жоўтага дома. Бронзавая шыльда на доме паведамляла, што будынак перад ягонымі вачыма лічыцца помнікам архітэктуры канца дзевятнаццатага стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Калі меркаваць па вонкавым выглядзе будынка, то насамрэч дзяржаву не вельмі клапаціў... Болей »
Казкі любяць людзі ўсе — ад малых да старых. І не толькі чытаць, але і жыць у іх. Адны бясконца будуюць замкі на пяску, другія да старасці шукаюць сваіх прынцаў і прынцэс, трэція ўсё жыццё змагаюцца з цмокамі...... Болей »
Сустрэча з незвычайным — вось што яднае герояў зборніка "К-версія". Незвычайнае можа быць у самых розных праявах: нячыстая сіла (як у альтэрнатыўнай гісторыі "За нашу і вашу чарку і шкварку"), містыка ("Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі", "Першая фотсэсія "Арыйца"), гістарычная загадка ("Люстэрка... Болей »
У рамках праекту «Кнігі бяз літар на Kamunikat.org» найноўшае апавяданне Віталя Воранава, напісанае падчас каранціннага закрыцця. Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт... Болей »
2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка).... Болей »
Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна... Болей »
Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія... Болей »