be

Мастацкая літаратура

Тайшэт
epub

Тайшэт

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край... Болей »

Школа танцаў
epub

Школа танцаў

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца... Болей »

Што для чаго?
epub

Што для чаго?

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Тадзік слухаў і думаў: «А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?» Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? — а пра жыццё. Яму цяжка было сказаць, як ён пра яго думаў. Неяк так, што не... Болей »

Сядзіба
pdf epub

Сядзіба

раман
Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.... Болей »

Самасей
pdf epub

Самасей

Аповесць, апавяданні
Яновіч Сакрат

Андрэй Антошка, інжынер з Беластока – галоўны герой аповесці «Самасей». Жыццёвыя перыпетыі, разуменне свету праз прызму звычайнага чалавека, яго філасофскія роздумы над сэнсам жыцця і псіхалогіяй існавання роду чалавечага наогул і кожнага чалавека паасобку. Сакавітая вобразная мова не даеадарвацца ад... Болей »

Тое, што ўваходзіць
epub

Тое, што ўваходзіць


Федарэнка Андрэй

Калі яно пачалося? Гэтае раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, пахаў? Я спачатку нават не зразумеў, што адбылося, падумаў, змена ад таго, што я ў новых акулярах, — раней не бачыў машыну на другім баку вуліцы, а цяпер мог разгледзець нават нумар яе. Але гэта быў не столькі фізічны, колькі духоўны ўздым... Болей »

Ахоўнік
epub

Ахоўнік


Супрунчук Віктар

На вуліцы сонца. Я заўжды гляджу, якое надвор’е на вуліцы. Плывуць аблокі па небе цёмныя альбо сівыя. Вецер дзьме з якога боку. Выглядаю. Мяне цікавіць, якая тэмпература паветра на вуліцы. Я выходжу на ганак у адной майцы і слухаю, што адчувае маё цела ў гэты момант. Калі на вуліцы ўжо сонца, я не ў... Болей »

За восем дзён да перамогі
epub

За восем дзён да перамогі


Шкірманкоў Фелікс

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку... Болей »

Наіўны дэтэктыў
epub

Наіўны дэтэктыў

Аповесць
Пятровіч Барыс

…Дзяўчаты ад Антося назаўтра не з’ехалі. Не так проста напрыканцы верасня знайсці ў Менску кватэру. Засталіся яшчэ на тыдзень-другі. Антось быў не супраць, разумеючы гэта. За той час, што ён жыў тут адзін, без сяброўкі, крыху і засумаваў па «опчаству». Дзяўчаты трымаліся сціпла, можна сказаць, строга.... Болей »

Вялікі перапынак
epub

Вялікі перапынак


Сцяпан Уладзімір

Мы сустрэліся ў паўцёмным тамбуры гастранома. Я выходзіў, а ён заходзіў. Мужчына схапіў мяне за локаць, паглядзеў ў твар і засмяяўся: прыязна, бяззуба і радасна. — Не пазнаў? Не пазнаеш? Ну, думай… — гучна гаварыў ён і сціснуў мой локаць, спрабаваў мяне хістаць, як маладзенькае дрэўца. — Не… Не пазнаю... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org