be

Мастацкая літаратура

Заложнік цемры
pdf

Заложнік цемры

Вершы
Галубовіч Леанід

На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта... Болей »

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча


Качаткова Паліна

Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі... Болей »

Лісты ў бутэльцы

Лісты ў бутэльцы


Календа Сяргей

«Лісты ў бутэльцы», апавяданне з кнігі «Балтыйскія шкарпэткі», гэта гісторыя пра тое, як насамрэч страшна, доўга чакаць роднага чалавека, як складана даводзіцца праходзіць праз пакуты адзіноты. Гісторыя пра злоўжыванне віном і пра доўгія лісты да мамы, якая калі-небудзь абавязкова павінна вярнуцца. Кніга... Болей »

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org


Сін Ілля

Ілля Сін – паэт, празаік, перформер. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт», лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці», арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага... Болей »

Вершы

Вершы


Галавач Наталля

Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць... Болей »

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org


Сцебурака Усевалад

Усевалад Сцебурака — беларускі паэт і тэлевядучы. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004). З 2012 года працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З сакавіка 2017 года — намеснік старшыні Саюза. З 2015 супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» у якасці вядучага. Уваходзіць у Вялікую Раду Згуртавання беларусаў... Болей »

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

апавяданне
Сіўко Франц

Вядомы празаік, публіцыст, педагог Франц Сіўко чытае апавяданне «Бацечка Зэн. Аповед інсургента» з кнігі «Асіметрыя». Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці... Болей »

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org


Календа Сяргей

Сяргей Календа (ён жа Аляксандар І. Бацкель) Па адукацыі культуроляг-гебраіст. Паэт, празаік, драматург, выдавец, рэдактар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ляўрэат прэміі «Празрысты Эол 2018» за найлепшую электронную кнігу. Атрымаў узнагароду «Выбар Сьвятланы Алексіевіч»... Болей »

Калекцыя сюжэтаў і вінілаў

Калекцыя сюжэтаў і вінілаў


Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць»... Болей »

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org


Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2010). Супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Дзеяслоў». Аўтар кніг: «Вершnick», «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», зборнік вершаў «Хай так», «Анаталогія: апавяданні, запісы, эсэ». Лаўрэат прэміі «Залатая літара»... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org